Авторизация
 

Збіраемся ў школу ў Міёрах

 Гандлёвая палатка Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства са школьнымі таварамі з’явілася ў Міёрах на вуліцы Камуністычнай паміж універмагам і «Перекрёстком» напрыканцы ліпеня.  Выбар канцтавараў, абутку і адзення вабіць пакупнікоў. 

ПАКУЛЬ прадавец Іна Мароз заканчвае размяшчаць тавар, вывучаю асартымент.
Школьны рукзак можна напакаваць шчыльна: тонкія, паўагульныя і агульныя сшыткі, вокладкі, дзённікі, альбомы і блакноты, фламастары і алоўкі, цеста для лепкі, пластылін і шмат іншага патрэбнага для вучобы.


Цікавыя прапановы абутку і адзення. Сарафаны, блузкі, спадніцы, джэмперы для дзяўчынак. Касцюмы, камізэ-лькі, світары, кашулі для хлопчыкаў. Рэчы практычныя, стыльныя, якасныя.


– Мая старэйшая дачушка Насця сёлета ў першы клас ідзе. Пакупкі для школы і тут рабіла. Цэны не кусаюцца. Напрыклад, джэмпер за восем рублёў узяла, – расказвае прадавец. – Сарафаны ад 20 да 40 рублёў. Касцюм на хлопчыка малодшага ўзросту – 60, на старшакласніка – 100 рублёў. Адзенне беларускіх вытворцаў. Блузкі ад «Калінкі», джэмперы ад «8 Сакавіка», абутак ад «Нёмана».
Прадстаўлены памерны рад разлічаны ў большасці на вучняў пачатковых і сярэдніх класаў. Для старэйшых выбар меншы.


– Рэчы патрэбнага памеру можна заказаць, – адзначае Іна. – Прымаю заяўку, запісваю нумар тэлефона пакупніка і паведамляю, калі тавар у наяўнасці. Пачакаць трэба да дзесяці дзён.


СЛОВЫ прадаўца пацвярджае начальнік участка па Міёрскім раёне Верхнядзвінскага райспажыўтаварыства Юрый Гайлевіч:
– Заказы прымаюць на ўвесь асартымент прадукцыі. Па заяўным прынцыпе працуюць і нашы магазіны ў вёсках. Канцтаварамі ў сельскай мясцовасці забяспечаны ўсе гандлёвыя кропкі. Прапаноўваем пакупнікам скарыстацца пакетам паслуг «Збяры дзіця ў школу» ад Белаграпрамбанка. Бацькі школьнікаў і студэнтаў могуць узяць крэдыт да 2 тысяч 500 рублёў без даведкі пра даходы.
Бонус ад райспажыўтаварыства – зніжка 20 % на ўвесь тавар у нядзелю. Гандлёвая палатка з Камуністычнай пераязджае на вуліцу Леніна да ўваходу на гарадскі рынак. Выгаду ад школьнага шопінгу выхаднога дня пакупнікі ацанілі 18 жніўня. Чакаюць за пакупкамі заўтра, 25 жніўня, на тым жа месцы. Арыенцір на яркі рэкламны банер.


ПА буднях палатка працуе з дзесяці раніцы да трох гадзін дня. Прадоўжыцца школьны гандаль да 1 верасня.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта