Авторизация
 

Вільгельміна Шабуцкая - пра жыццё ў Германіі

 У лёсе Вільгельміны Шабуцкай нечакана перапляліся рэчаіснасць, былое і сучаснае трох дзяржаў. Але самай прыгожай і блізкай сэрцу лічыць нашу Міёршчыну.

Паходзіць Вільгельміна з невялікай вёскі Калганова, што месціца паміж Пальчахамі (яны даўно злучыліся з Дворным Сялом) і Вазаўнікамі. Узгадвае, што дзядуля калісь арганізоўваў калгас у недалёкіх Цілеўцах. Бацькі падымалі цаліну. У Казахстане прайшла маладосць, там атрымала педагагічную адукацыю, працавала ў школе і мясцовых органах улады.


Выйшла замуж за тамашняга немца Аляксандра Рупеля. Пры афармленні шлюбу захавала дзявочае прозвішча. Пасля распаду Савецкага Саюза сям’я эмігравала ў Германію, сын там заканчваў школу. Вызначыўся з працай муж. А ёй з савецкім дыпломам аб вышэйшай адукацыі праявіць сябе ў чужой краіне аказалася няпроста. Разрывалася паміж Германіяй і Беларуссю (сцвярджае, што тут адчувае сябе найбольш камфортна), пэўны час працавала намеснікам дырэктара ў Міёрскай СШ № 3.


Штогод наведвае родныя мясціны, сустракаецца з блізкімі, з маці ў першую чаргу, былымі калегамі і вучнямі. 35-годдзе сямейнага жыцця нядаўна адзначала з мужам на экалагічнай сцежцы заказніка Ельня. Цешыцца радасцю безбар’ерных зносін з людзьмі аднолькавага менталітэту. Хто не жыў за мяжой, не ведае, што такое настальгія.


Сустрэча з Вільгельмінай Альбертаўнай і яе мужам Аляксандрам Аляксандравічам пры пасрэдніцтве Вітольда Ермалёнка адбылася ў музейнай «Сялянскай хатцы» пры СШ № 3 імя Я. Томкі.


– Мы жывём у Анзбаху. Гэта адміністрацыйны цэнтр Сярэдняй Франконіі, адной з абласцей зямлі Баварыя, – апавядае Вільгельміна Альбертаўна. – Горад знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Нюрнберга, невялікі – 60 тысяч жыхароў. Па суседстве ёсць большыя, аднак па гістарычнай традыцыі ён сталічны. Па дзіўным супадзенні, навакольную мясцовасць таксама называюць Паазер’ем: там шмат прыродных і штучных вадаёмаў. Па берагах на кіламетры цягнуцца пляжы.
Чаму не працавалі ў Германіі па спецыяльнасці?
– Там не прызнаюць дыпломы былога СССР. У маім няма адзнакі аб магчымасці выкладаць два прадметы, як патрабуецца ў Германіі. Па-другое, неабходна добра ведаць нямецкую мову. Для пацвярджэння прафесійнай годнасці спецыяльны тэст прадугледжвае напісанне дыктанта і сачынення. Гэта амаль нерэальна, бо валодаю нямецкай на бытавым узроўні.


Нарэшце, у сістэме адукацыі строгі адбор. Там у кожнага настаўніка свае праграма і методыка выкладання. Таму замена педагога становіцца сапраўднай трагедыяй для вучняў.


Ужо ў пачатковай школе пачынаецца дыферэнцыяцыя дзяцей па ўзроўні ведаў і здольнасцях. Адпаведная «бірка» літаральна прыклейваецца да кожнага вучня. Яна замацоўваецца ў асноўнай школе, якую можна параўнаць з нашай дзевяцігодкай. У сярэднюю без трывалых ведаў і здольнасцей трапіць цяжка, а ў гімназію (там высокі ўзровень выкладання і пэўны ўхіл на будучую дзейнасць) амаль немагчыма. Ды і адлічыць могуць, калі няма старання.


Калі вучні з савецкай школы пры пераездзе бацькоў траплялі ў нямецкую, як правіла, дэманстравалі найлепшыя веды, асабліва па матэматыцы.


Адметнасць нямецкай школы ў поўнай адсутнасці спісвання і падказак: спа- дзявайся толькі на сябе. Нормай з дзіцячага ўзросту з’яўляецца тое, што пры любым парушэнні парадку ці закона пра гэта памедамяць у адпаведныя інстанцыі. Калі нявестка прыехала да нас забраць унука на машыне без спецыяльнага дзіцячага крэсла, суседка, з якой падтрымліваем сяброўскія адносіны, адразу выклікала паліцыю.


Муж заўсёды доўга і старанна паркуе аўтамабіль: найменшае адхіленне ад патрабаванняў будзе заўважана і пакарана. Тое ж у адносінах да ўтрымання і абыходжання з хатнімі жывёламі. Не дай Божа, заўважылі, што машына выязджае заднім ходам, а блізка кот!


Ужывацца ў грамадстве з іншым менталітэтам цяжка?
– Эмігранты з СССР у Германіі згаджаліся на любую работу. Такіх было шмат, толькі з Казахстана каля чатырох мільёнаў. Яны ўліваліся ў новае асяроддзе, адаптаваліся. Нярэдка сустракаю там былых калег і вучняў, мы сябруем. У нашым горадзе шмат рускамоўных прадаўцоў і ўрачоў.


Да таго ж Германія прадастаўляла пэўныя магчымасці. Амаль усе мае знаёмыя пабудавалі дамы, і мы заканчваем выплачваць крэдыт за жыллё. Сын Саша стаў механікам дакладнага машынабудавання. Працуе на прадпрыемстве, што выпускае паточныя лініі, вытворчых робатаў. Працягвае вучыцца на майстра. Стварыў сям’ю, жонка родам з Казахстана, дачка казашкі і чачэнца. Германія ўжо стала для яго радзімай. Атрымаў правы рыбака і на спаборніцтвах заваяваў званне караля рыбаловаў. Унучка і ўнук дзякуючы бабулі-філолагу і дзядулю добра размаўляюць па-руску. Хаця трэцяе пакаленне імігрантаў з былога Савецкага Саюза ў большасці яшчэ разумее рускую мову, але ўжо не заўсёды на ёй можа выказацца.


Дыплом настаўніка не спатрэбіўся. Чым займаліся?
– Хатнімі справамі, унукамі. З улікам, што муж добра спявае і мае аўдыяапаратуру, пачала арганізоўваць для землякоў і наогул рускамоўнай аўдыторыі масавыя мерапрыемствы: вяселлі, юбілеі, дні нараджэння, іншыя святы. Тады заўважыла, наколькі мы, нашчадкі СССР, нават савецкія немцы, адрозніваемся ад карэнных жыхароў. Так шчыра весяліцца, дружна спяваць і безутрымна танцаваць яны не ўмеюць.


Мы іншыя… Савецкае мінулае ў нас прарасло. У большасці і цяпер глядзім расійскае тэлебачанне, ходзім на канцэрты расійскіх артыстаў, падтрымліваем далучэнне Крыма, перадаём свае даўнія традыцыі дзецям і ўнукам. Не ўспрымаем дзікія гей-парады. Заўважыла, што более жадаючых наведаць родныя мясціны ў Казахстане, Расіі. Я ўтульней адчуваю сябе ў роднай Беларусі. Жыць трэба дома, не будзеш шчаслівым на чужыне!


Па тэлебачанні нярэдка назіраем кадры пра цяперашніх мігрантаў у Германію…
– Гэта арабы-мусульмане. Ім плацяць дапамогу, якой хапае ўтрымліваць адну жонку і прывозіць другую, заводзіць дзяцей. Працаваць ім забаронена, ды і не жадаюць. Фрау Меркель напачатку сказала, што мігрантаў вытрымаем, але цяпер становіцца відавочным: альбо Германія стане мусульманскай краінай, як Францыя, альбо немцам надакучыць такая сітуацыя. Невыпадкова набірае моц рух «Альтэрнатыва для Германіі» з лозунгам «Нямеччына – для немцаў». І наш горад шакіраваў выпадак, калі араб падарваў сябе на вакзале…


Сувязі з Радзімай грэюць душу. Спрашчае стасункі інтэрнэт. Нядаўна праз сеціва знайшла ў Цюмені продкаў дзядулевага брата, якога расстралялі пад расійскім горадам Курган. Наперадзе новыя сустрэчы і ўражанні.

Фота аўтара.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 448
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 479
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 62 118
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 947
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 625
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 131
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 200
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 сентября 2019
Александр, Алексей, Глеб, Давид, Ефим, Захар, Максим, Федор, Елизавета, Ираида, Раиса, Афанасий

Именины 17 сентября 2019
Александр, Василий, Григорий, Иван, Митрофан, Михаил, Моисей, Николай, Павел, Петр, Степан, Федор, Юлиан, Елена

Госці краін

free counters
Партнеры сайта