Авторизация
 

Дзе курыць забаронена

 Курэнне – сацыяльная праблема грамадства. Прыхільнікам шкоднай звычкі цяжка з ёй расстацца, некурачым – пазбегнуць уплыву нікацінавага дыму і захаваць сваё здароўе. У канцы ліпеня ўнесены змяненні ў антытытунёвае заканадаўства. Згодна з дэкрэтам № 2 ад 24.01.2019 г., пашырыўся пералік месц, дзе забаронена курэнне. 

Забараняецца паліць (спажываць) тытунёвыя вырабы, выкарыстоўваць электронныя сістэмы курэння:
у ліфтах і дапаможных памяшканнях шматкватэрных жылых дамоў, інтэрнатаў; на дзіцячых пляцоўках; на рабочых месцах, арганізаваных у памяшканнях; на тэрыторыях і ў спартыўна-аздараўленчых, іншых лагерах, у памяшканнях і на тэрыторыях, якія займаюць установы адукацыі, арганізацыі, рэалізуючыя адукацыйныя праграмы пасля вну.
у падземных пераходах, на станцыях метрапалітэна; на прыпынкавых пунктах маршрутак і іншага транспарта для перавозак пасажыраў, пасадачных пляцоўках; ва ўсіх відах транспарта агульнага карыстання; у аўтамабілях з дзецьмі ва ўзросце да 14 гадоў; іншых месцах, вызначаных заканадаўчымі актамі.


За выключэннем спецыяльна створаных месц забараняецца курыць:
у гандлёвых аб’ектах і аб’ектах бытавога абслугоўвання, гандлёвых цэнтрах і на рынках; у аб’ектах грамадскага харчавання, на тэрыторыі летніх пляцовак (прадаўжэння залаў); у межах пляжаў; на тэрыторыях і ў памяшканнях, занятых арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, фізкультурна-спартыўныя збудаваннямі,
у вытворчых будынках; у памяшканнях і на тэрыторыях, якія займаюць дзяржаўныя органы, арганізацыі культуры і аховы здароўя, санаторна-курортныя і аздараўленчыя, а таксама тыя, што аказваюць паслугі сувязі, сацыяльныя, банкаўскія, страхавыя, гасцінічныя і іншыя; у гэтым пераліку арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі, якім згодна з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, за выключэннем указаных у абзацы шостым часткі першай гэтага пункта; у будынках (памяшканнях) прызначаных для прыёму грамадзян, у тым ліку па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур; у памяшканнях пасажырскіх тэрміналаў аўтамабільнага транспарта, портаў і аэрапортаў; чыгуначных станцый; на марскіх судах, судах змешанага (рака-мора) плавання. Забароны распаўсюджваюцца і на электронныя цыгарэты.


За парушэнне закона пагражае штраф ад 0,1 да 4 базавых велічынь, у залежнасці ад таго, ці прыцягваўся парушальнік раней да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за курэнне. Аднак спадзявацца на папярэджанне на першы раз ужо не давядзецца, адразу складуць пратакол.


Узмацнілася заканадаўства ў адносінах да бацькоў, чыіх дзяцей, якія не дасягнулі 16 гадоў, затрымалі з цыгарэтай. Штрафныя санкцыі дасягаюць 10 базавых велічынь.


Пакараюць рублём супрацоўнікі органаў унутраных спраў, чыгуначнага, пасажырскага аўтамабільнага і электрычнага транспарта, транспартнай інспекцыі.

Усім актыўным курыльшчыкам неабходна ведаць пра месцы, дзе забаронена паліць, бо няведанне закона не вызваляе ад адказнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Алеся АРЭХАВА,
фельчар-валеёлаг РЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта