Авторизация
 

Юбілей адзначыла Марыя Сцяпанава з ААТ "Цітова"

 Нялёгкі хлеб у кіраўніка сельгаспрадпрыемства. Тым больш для жанчыны. Але са старшынёўскім партфелем на працягу 16 гадоў паспяхова спраўлялася на пасадзе дырэктара ААТ «Цітова» Марыя СЦЯПАНАВА.

Вясковая, з Жойдзікаў, мела шматгадовы вопыт працы галоўным эканамістам у калгасе «Ленінскі шлях». Працавала побач з мужам-вадзіцелем.


Імкнулася да большага і найлепшага, не баялася цяжкасцей. На ўсё хапала энергіі, падтрымліваў аптымізм. Умела ладзіць з людзьмі, дамаўляцца, пагаджацца на разумны кампраміс. Гэтыя якасці адзначыў тагачасны начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Бялько, які днямі віншаваў Марыю Вікенцьеўну з юбілеем.


Між тым час быў няпросты. Пасаду дырэктара вялікай гаспадаркі заняла 1 ліпеня 1997 года, у прыпар летніх работ. Прыгадвае, што залатыя горы хлебаробам не абяцала, толькі коратка падзялілася сваімі кіраўніцкімі прынцыпамі: «Люблю людзей, люблю парадак і паважаю старых».


Сказала лаканічна, толькі шмат спатрэбілася намаганняў, каб крэда ўвасобілася ў жыццё. Праз два гады на базе «Цітова» ўжо праходзіў абласны семінар. Вынікі яго падводзілі на пляцоўцы свінакомплексу. Там старшыня аблвыканкама Ула-дзімір Андрэйчанка аб’явіў пра падарунак гаспадарцы – аўтамабіль «Волга».


Медаль «За працоўныя заслугі» з рук Прэзідэнта Марыя Сцяпанава атрымала 5 мая 2009-га. Але галоўнае – прызнанне хлебаробаў, людзей, з якімі разам працавала. І імпульс, што надала развіццю сельгаспрадпрыемства. СУП «Цітова» і цяпер у лідарах па многіх паказчыках.


Заслужаны адпачынак – гэта не для Марыі Вікенцьеўны. Яна стала прадпрымальнікам, узяла на сябе клопаты па завяршэнні будаўніцтва новага дома, актыўна вырашае свае і чужыя праблемы.


Яе гаспадарчую жылку прыкмеціў намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба. Уручыў пісьмо-падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта.


Кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур назваў Марыю Сцяпанаву ў ліку самых актыўных памочніц.

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта