Каким должен быть праздник на Миорщине

 Трэнінг па правядзенні мясцовых святаў пройдзе ў аўторак, 20 жніўня, у 10.30 у раённым Доме культуры.

Пра накірункі, на якія трэба звярнуць увагу падчас падрыхтоўкі і правядзення свята, і звязаныя з гэтым праблемы лепш за ўсё вядома мясцовым жыхарам. Далучыць іх, а таксама спецыялістаў сферы культуры, прадстаўнікоў улады да распрацоўкі новага бачання і метадаў правядзення мясцовых святаў – асноўная задача трэнінга.


У SWOT-аналізе пазначым моцныя і слабыя бакі свята горада ў Дзісне, яго магчымасці і пагрозы. Эксперты дапамогуць распрацаваць шляхі падрыхтоўкі і правядзення наступнага мерапрыемства.


Для ўдзелу ў трэнінгу зарэгіструйцеся праз інтэрнэт (інфармацыя ў сацыяльных сетках у групах праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці») або тэлефануйце +375 29 591 12 95.


Трэнінг пройдзе пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці».

Фота для ілюстрацыі.

Алена ШОКЕЛЬ,
менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю Праекта.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.