Авторизация
 

Развіваць Міёрскі край будзем разам

 Уводны семінар па распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна адбыўся 6 жніўня ў раённым Доме культуры. Каля 40 актыўных жыхароў горада і раёна паўдзельнічалі ў мерапрыемстве, што ладзілі ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Экалагічна чыстая і эканамічна развітая, з захаванай гісторыка-культурнай спадчынай, утульная для мясцовых гараджан і сяльчан, цікавая для турыстаў. Такой у будучым жадаюць бачыць родную Міёршчыну яе жыхары.

Старшыні сельсаветаў, індывідуальныя прадпрымальнікі, гаспадары аграсядзіб, педагогі і медработнікі, супрацоўнікі гарадскіх прадпрыемстваў прыйшлі на семінар, каб разам з прадстаўнікамі Праекта паразважаць пра цяперашні і заўтрашні дзень Міёрскага краю, акрэсліць плюсы і мінусы, выпрацаваць напрамкі ў развіцці.


 Праект – гэта не толькі прыцягненне фінансавых сродкаў, а перш-наперш платформа для ўстойлівага развіцця Міёршчыны. Станоўчыя водгукі атрымала свята народнай творчасці «Перабродская зорка», на чарзе «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Падчас рэалізацыі Праекта трэба вучыцца самастойна працаваць і дзейнічаць. Не дзеля «галачкі» – каб рэгіён развіваўся. Гэта адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Алена Шалонька.


Пра асновы распрацоўкі і рэалізацыі Стратэгіі мясцовага развіцця гаварыў менеджар праекта Алег Сівагракаў. Нагадаў пра мэты ўстойлівага развіцця, скіраваныя на паляпшэнне дабрабыту без шкоды навакольнаму асяроддзю. Экалагічныя праблемы, нерацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў, рост спажывання, страта культурных каштоўнасцей… Шмат над чым трэба працаваць, каб пакінуць нашчадкам чыстую планету і багатую спадчыну.


Разам з мясцовым каардынатарам Праекта Надзеяй Дударонак удзельнікі ўяўлялі будучыню Міёршчыны. Што чакае наш райцэнтр, калі ён стане больш развітым і знакамітым горадам? Што будзе ў адваротным выпадку? Дзе моцныя бакі міёрскага рэгіёна? У чым яго слабасць? У пошуках адказаў на пытанні актыўнічалі ўсе. Сярод адметнасцей акрэслілі азёры, вадаспад і балота Ельню, дзе багата журавін, што ўваходзяць у дзясятку самых карысных ягад свету. Ёсць у нас самы маленькі горад у Беларусі – Дзісна – з цікавай гісторыяй, што чытаецца на старых будынках і брукаваных вулачках. Пералічылі сядзібныя комплексы ў Камянполлі і Лявонпалі, знакамітых выхадцаў з Міёршчыны. Разам з тым на трасе адсутнічаюць указальнікі, якія б нагадвалі прыезджым пра Ельню і вадаспад, прыхо- дзяць у заняпад архітэктурныя збудаванні, слаба развіваецца брэнд рэгіёна – журавы і журавіны, у горадзе мала зон адпачынку і – самае элементарнае – сметніц.


У размовах пра магчымасці гаварылі пра актывізацыю валанцёрскага руху, стварэнне аб’яднанняў па інтарэсах для дарослых і належных умоў для інвалідаў, пра папулярызацыю мясцовых брэндаў і малога бізнесу.


Працуючы ў групах, удзельнікі вызначалі асноўныя напрамкі развіцця Міёрскага краю. Пасля падагулілі ідэі. Сышліся на тым, што Міёршчыне неабходна стаць прывабнай для турыстаў і камфортнай для жыцця мясцовых жыхароў, асабліва моладзі. У дарослых павінна быць магчымасць дадатковай адукацыі, а ў дзяцей больш добраўпарадкаваных месцаў для забаў і адпачынку. Важна развіваць прадпрымальніцтва, зберагаць экалогію і гісторыка-культурную спадчыну.


Семінар стаў першым з серыі ўводных. Супрацоўніцтва прадстаўнікоў Праекта і нераўнадушных актывістаў прадоўжыцца. Як заўважыў Алег Сівагракаў, найлепшыя вынікі атрымліваюцца тады, калі разам збіраюцца розныя зацікаўленыя людзі.

Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар Праекта:
– Прыемна ўразіла і парадавала актыўнасць удзельнікаў. Шчыра прызнацца, не чакалі такой зацікаўленасці ў абмеркаванні пытанняў. Значны плюс у тым, што мясцовыя жыхары бачаць не толькі праблемы, але і шляхі вырашэння. Кожны можа зрабіць крок у напрамку да ўстойлівага развіцця рэгіёна. Усе прапановы занатуем пісьмова, узгоднім з менеджарам Праекта, азнаёмім з імі райвыканкам. Да рэалізацыі некаторых прапаноў можна прыступаць нават сёння, на іншыя спатрэбіцца больш часу.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта