Авторизация
 

У будаўнічай сферы Міёршчыны

 Наш журналісцкі штамп, што Міёршчына – гэта суцэльная будаўнічая пляцоўка – застаўся ў мінулым. Але ж неаспрэчна, што без узвядзення аб’ектаў рэгіён не можа развівацца, а адзін будаўнік дае працу дзесяці работнікам у іншых галінах народнай гаспадаркі. Як гэта суадносіцца з сітуацыяй у будаўнічай сферы на Міёршчыне? Карэспандэнт раённай газеты гутарыць з намеснікам старшыні райвыканкама Леанідам ЛЯСОВІЧАМ, які курыруе дадзены напрамак.

– Па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і інвестыцыях у асноўны капітал у Віцебскай вобласці на першым месцы Аршанскі раён, яго падтрымлівае ўся краіна. На другім – Міёршчына, – сцвярджае Леанід Іванавіч. – У нас узводзіцца і праектуецца 21 аб’ект. Самы значны сярод іх – металапракатны завод. Чакаецца, што абсталяванне на ім пачнуць наладжваць і ставіць пад нагрузку ў лістападзе. Цяпер гэты час набліжаюць каля 600 будаўнікоў і мантажнікаў з розных айчынных і замежных фірм, прыкладна такая ж колькасць прыезджых спецыялістаў і мясцовых працаўнікоў атрымае там новыя добра аплатныя рабочыя месцы. Калектыў ужо фарміруецца. З часам на базе ММПЗ будзе сапраўдны сацыяльна-вытворчы кластар з розных сярэдніх і малых прадпрыемстваў.


Муляры ПМК-55 паскоранымі тэмпамі вядуць кладку сцен 40-кватэрнага жылога дома па вуліцы Лермантава ў райцэнтры – яго неабходна здаць сёлета ў снежні. У ліку навасёлаў больш за два дзясяткі шматдзетных сем’яў. Фірма «Капіталдрэўпрадукт» заканчвае будынак выратавальнай станцыі: засталіся ўнутраныя работы і добраўпарадкаванне.


ААТ «Мікалаёўскі» гаспадарчым спосабам рэканструюе малочнатаварную ферму «Навасёлкі». Нашы сельгаспрадпрыемствы планавалі сёлета падрыхтаваць для закладкі кармоў 15 траншэй: адну з іх пабудавалі ў «Туркове», пяць адрамантавалі і перарабілі «Міёрскі», «Дрыгучы», «Пад’ельцы» і «Мікалаёўскі». Работы працягваюцца.


Для індывідуальнай забудовы ў раёне выдзелена 150 пляцовак. Цікава назіраць, як узводзяць жыллё гараджане на вуліцах Дружбы і Партызанскай: кожны па індывідуальным праекце з рацыянальным выкарыстаннем аб’ёмаў, у прыватнасці, з мансардамі. У якасці сценавых матэрыялаў найбольш папулярныя сілікатныя блокі, цэгла, брус. Прымяняюць розныя ўцяпляльнікі. Спадзявацца на паскарэнне работ дае падставы павелічэнне аб’ёмаў ільготнага крэдытавання забудоўшчыкаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

УП ЖКГ вядзе капітальны рамонт дома № 2 па вул. Дзяржынскага і рыхтуе цеплавыя сеткі райцэнтра да работы ў зімовых умовах.


Якая бліжэйшая перспектыва будаўнічай галіны на Міёршчыне?
– Канчаткова яна будзе вызначана з карэкціроўкай генеральных планаў забудовы Міёр і Дзісны. Але многае ўжо вядома. Чакаецца, што ў жніўні экспертыза дасць заключэнне па праектна-каштарыснай дакументацыі раённай паліклінікі. Сёлета неабходна распачаць работы на пляцоўцы па суседстве з раённай бальніцай, па крайняй меры – закласці фундамент, каб была справа мулярам наступнай зімой.


Сабраны зыходныя дадзеныя на ўзвядзенне дзіцячага садка на 200 месц у мікрараёне Русачкі. Заказчыкам выступае УКБ Браслаўскага раёна, на таргах выбралі праектную арганізацыю – Наваполацкі філіял праектнага інстытута «Віцебскграмадзянпраект».


Таксама праходзіць экспертызу дакументацыя на магазін на перакрыжаванні вуліц Ягора Томкі і Верхнядзвінскай у райцэнтры. Распрацоўваецца праект яшчэ аднаго 40-кватэрнага дома на вуліцы Лермантава, 27.


Праектуюцца ачысныя збудаванні для Міёр і пасёлка ЛВДС у Дзісне, водаправод гэтага пасёлка будзе закальцаваны з гарадской сеткай для абслугоўвання нашым участкам «Водаканала». У Дзісне на Леніна, 101 з’явіцца 9-кватэрны жылы дом, а ў Новым Пагосце – станцыя абезжалезвання.


Спецыяльная нямецкая арганізацыя будзе распрацоўваць праектную дакументацыю, а затым узводзіць у нас кардыялагічны цэнтр. Не выключана, што следам можа з’явіцца і рэабілітацыйны цэнтр.


Такім чынам, набудзе другое дыханне самая вялікая будаўнічая арганізацыя раёна ПМК-55?
– Так. Падрадчыкам на ўзвядзенні наступнага 40-кватэрнага дома на вуліцы Лермантава і будынка паліклінікі будзе «Полацксельбуд», якому падпарадкавана наша перасоўная калона. Упэўнены, яна без фінансуемых аб’ёмаў і фронту работ не застанецца.


Калектыў МПК-55 і ўсіх будаўнікоў Міёршчыны сардэчна віншую з прафесійным святам. Жадаю здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай працы!

Фота з архіва рэдакцыі.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта