Авторизация
 

Міярчане, веласіпеды - пад замок!

 Калі пакінуць веласіпед на вуліцы незамкнёным, ёсць верагоднасць пайсці пешшу.

Часам здаецца, што ў цёплыя дні веласіпедаў у Міёрах больш, чым машын. Стаяць ля адміністрацыйных будынкаў, гандлёвых кропак, у месцах адпачынку. Як правіла, з дзесяці толькі два – тры будуць на замку.

ПАСЛУГА велашэрынгу (пракат веласіпедаў без стаянак) з’явілася нядаўна ў Мінску. Трэба даехаць з пункта А у пункт Б – шукаеш праз мабільны дадатак бліжэйшы веласіпед і круці педалі з вецярком. Аплата праз інтэрнэт. Пакінуць абсталяваны сістэмай сачэння транспарт можна ў любым месцы.


Райцэнтрам да такога сэрвісу далёка. Між тым некаторыя міярчане здаюць свае веласіпеды ў арэнду бясплатна. Якім чынам? Раскажа старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Стома:


– Уявіце сітуацыю: чалавек ідзе па вуліцы, бачыць ля магазіна веласіпед, узяў – і паехаў. Пасля тлумачыць міліцыянерам, што нічога не краў. Проста стаміўся ісці і вырашыў пад’ехаць. Смешна? А гэта рэальны выпадак.


Наколькі распаўсюджаны ў горадзе і раёне крадзяжы веласіпедаў?
– Падобныя злачынствы больш характэрныя для вялікіх гарадоў. Аднак і ў нас штогод здараюцца. Сёлета выяўлены тры. Адно раскрылі.


Што спрыяе крадзяжу?
– Умовы ствараюць самі пацярпелыя. Пакідаюць веласіпеды на вуліцы без замкоў. Многія думаюць: «Мне толькі на пяць хвілін адысці. Нічога не здарыцца». Між тым зламысніку шмат часу не трэба.


Ёсць у Міёрах кропкі, адкуль веласіпеды прападаюць часцей за ўсё?
– З тэрыторыі ля Дома быту на вуліцы Камуністычнай. Адны веласіпедысты ў цырульню пайшлі, іншыя ў магазін «Бярозка», а транспарт на вуліцы незамкнёны стаіць. Вось і знаходзяцца ўладальнікі-самазванцы.


Замок – надзейная ахова?
– Фактаў, калі ў райцэнтры кралі замкнёныя тросам веласіпеды, не зарэгістравана. Карыстацца замыкальным прыстасаваннем параіў бы і жыхарам сельскай мясцовасці, чый транспарт захоўваецца ў двары ці гаспадарчых пабудовах. Былі выпадкі, калі веласіпеды зганялі з дваравых тэрыторый.


Міліцыянеры знайшлі веласіпед. Як сапраўднаму ўладальніку даказаць, што гэта яго маёмасць?
– Пажадана захоўваць дакументы на веласіпед. Не лішнім будзе яго сфатаграфаваць. Можна пакінуць метку (драпіну, малюнак і да т. п.), пра якую толькі вы будзеце ведаць.


У большасці выпадкаў веласіпеды крадуць па віне саміх гаспадароў. Як выхаваць беражлівасць да рэчаў?
– На жаль, адказнасці за бестурботныя адносіны да ўласнай маёмасці не прадугледжана. Гэта быў бы добры стымул паклапаціцца пра бяспеку веласіпедаў і не толькі. Часта назіраю такую карціну. На міні-стадыёне па Камуністычнай штовечар шумна. Многія дзеці прыязджаюць сюды на веласіпедах. Як правіла, на так званых горніках. Каштуюць яны не танна. Транспарт надоўга застаецца без нагляду юных гаспадароў. Пакуль абыходзілася без здарэнняў. Між тым гэта справа выпадку. Навошта чакаць? Важна быць беражлівымі самім і з малых гадоў прывучаць да гэтага дзяцей.

Фота Ігара МАТЭЛЕНКА.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта