Авторизация
 

Аб'яўлены збор сродкаў на помнік пагранічнікам

 Гісторыя Полацка налічвае звыш тысячы гадоў. Гэта зямля стала сведкам ключавых у станаўленні беларускай дзяржаўнасці падзей. Цяпер яны высечаны на граніце памятных знакаў і мемарыяльных комплексаў.

Гісторыю ствараюць людзі. На жаль, у Полацку пакуль няма памятнага знака, які б атаясамліваў вернасць і адданасць пагранічнікаў, абаронцаў усяго самага дарагога кожнаму грамадзяніну. Толькі ў нашых сілах увекавечыць памяць пра верных сыноў Радзімы.


Цяпер у Полацкім пагранічным атрадзе працуюць над стварэннем такога памятнага знака. На прапанову кіраўніцтва воінскай часці адгукнуўся скульптар, ураджэнец Наваполацка, член савета мастакоў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Арганаў і заслужаны архітэктар краіны, адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь» Юрый Градаў. Па задумцы творцаў гэта будзе стэла ў выглядзе пагранічнага слупа, на якім размешчана гарызантальная плоскасць з барэльефам эмблем органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і Полацкага пагранатрада, гістарычнага віду на Сафійскі Сабор. Яна сімвалізуе непарыўную сувязь сучаснасці з мінулым. Над стэлай размесціцца сокал, што пільна нясе службу па ахове дзяржаўнай граніцы. У вышыню яна складзе каля чатырох метраў, будзе абліцавана гранітам. Барэльефы і птушку адліюць з бронзы.


Да ажыццяўлення задуманага ўжо пройдзены пэўны шлях, але не хапае сродкаў. Прапануем праявіць патрыятызм і ўнесці свой пасільны ўклад у стварэнне памятнага знака. Неацэнны і важны ўдзел кожнага.

Рэквізіты для пералічэння
матэрыяльнай дапамогі:

Полацкая гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы». Разліковы рахунак BY56AKBB31350907403982300000, УНП 300998897. Філіял № 216 ТАА «АБ Беларусбанк», БІК: АКВВВY21216, 211401, г. Полацк, вул. Ф. Скарыны, 4.

Фота для ілюстрацыі.

Полацкі пагранатрад.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта