Уязджаць у пагранічную паласу можна ў месцах, якія вызначылі органы пагранічнай службы. Інфармацыя пра гэта, а таксама пра часовае знаходжанне на яе тэрыторыі размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Пры знаходжанні ў пагранічнай паласе ў абавязковым парадку не пазней за адну гадзіну з моманту ўваходу ці ўезду неабходна праінфармаваць бліжэйшую пагранічную заставу ці пост пра час і месца прыбыцця, плануемую дзейнасць, паведаміць прозвішча, імя, імя па бацьку, нумары пропуска і мабільнага тэлефона, на які час мяркуеце затрымацца. Пра ад’езд таксама трэба папярэдзіць.
З сабой неабходна мець пашпарт і пропуск у пагранічную паласу.
Па патрабаванні пагранічных нарадаў перадайце на праверку дакументы, якія даюць права знаходзіцца ў пагранічнай паласе, будзьце гатовы патлумачыць мэту візіту. Ні ў якім разе нельга ўцякаць ад пагранічнікаў, бо вас прымуць за парушальніка.
Знаходжанне ў паласе ў цёмны час сутак (ад заходу да ўсходу сонца) забаронена. Таксама ў межах пагранічнай паласы нельга паляваць.
За невыкананне патрабаванняў пагражае адміністрацыйная адказнасць па ч.1 арт.23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КаАП і адбяруць пропуск у пагранічную паласу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Санкцыя прадугледжвае і папярэджанне з дэпартацыяй ці без яе, штраф да 50 базавых велічынь з дэпартацыяй ці без яе.
Паважаныя грамадзяне! Пры выяўленні невядомых ці падазроных асоб у пагранічнай зоне ці паласе, а таксама пакінутых транспартных сродкаў паведаміце аператыўнаму дзяжурнаму па тэлефоне 8 0214 43 40 75 ці ў бліжэйшае падраздзяленне Полацкага пагранічнага атрада:
пагранічная застава «Савейкі» – 8 (02151) 6 05 35;
пагранічная застава «Бігосава» – 8 (02151) 6 27 94;
пагранічная застава «Друя» – 8 (02153) 2 51 89;
пагранічная застава «Плюсы» – 8 (02153) 2 39 92;
пагранічная застава «Урбаны» – 8 (02153) 6 65 15;
пагранічная застава «Відзы» – 8 (02153) 2 87 82;
пагранічны пост «Карасіна» – 8 (02153) 2 45 48;
пагранічны пост «Пакульня» – 8 (02153) 2 88 51;
пагранічны пост «Казяны» – 8 (02153) 2 33 00.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада.