Авторизация
 

Семінар-трэнінг «Асновы распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай Стратэгіі ўстойлівага развіцця» пройдзе ў Міёрах

 Семінар-трэнінг «Асновы распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай Стратэгіі ўстойлівага развіцця» адбудзецца 6 жніўня ў 13.00 у раённым Доме культуры.

МЕРАПРЫЕМСТВА мае на мэце далучыць жыхароў Міёршчыны да ўдзелу ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця раёна. Толькі мясцовае насельніцтва добра ведае праблемы і накірункі, на якія трэба звярнуць першачарговую ўвагу.


Прымаем прапановы ў розных сферах: прадпрымальніцтва, аграэкатурызм, бізнес, адукацыя, культура, маладзёжная палітыка і так далей.
Якія магчымасці ў нашага раёна, дзе яго слабыя і моцныя бакі? Што кожны з нас можа зрабіць для развіцця рэгіёна? Разам пашукаем адказы на пытанні і шляхі вырашэння задач, акрэслім крокі дзейнасці.


ДЛЯ ўдзелу ў семінары зарэгіструйцеся праз інтэрнэт па спасылцы https://forms.gle/2gMmC37v1XNsEJdB7 або па тэлефануйце на нумар + 375 29 591 12 95 (Наталля).


Праводзіцца семінар-трэнінг у рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.

Алена ЛАЎРЫНОВІЧ,
менеджар па сувязях з грамадскасцю праекта.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта