Авторизация
 

Валянціна Радзішэвіч 36 гадоў на пасту на чыгунцы

 Валянціна Радзішэвіч 36 гадоў занята на чыгуначнай станцыі «Міёры». Да рытму транспартнай артэрыі прывыкла. Падабаецца размераны стук колаў цягніка.

У суткі два пасажырскія рэйсы міжрэгіянальных ліній эканом-класа «Віцебск – Друя – Віцебск» і «Мінск – Друя – Мінск», два – грузавыя, што абслугоўваюць напрамак «Круляўшчызна – Друя». Здаецца, што нагрузка ў дзяжурнага па станцыі «Міёры» Валянціны РАДЗІШЭВІЧ невялікая. На самой справе сустракае і адпраўляе паязды і цягнікі, фарміруе саставы, кіруе работай дрызін, прадае білеты ў касе, сочыць, каб на тэрыторыі чыгункі не было старонніх людзей.

 – Складальнік Асон, выязджаем з дванаццатага пуці, манеўровы М-22, М-2 белы, едзем на вольны ўчастак трынаццатага пуці. За манеўровым М-4 маршрут гатовы. «Дзяжурны Міёры», – перадае па рацыі Валянціна Радзішэвіч. Для неазнаёмленага слухача шыфроўкі незразумелыя. Дасведчаны спецыяліст патлумачыць: пазыўны – прозвішча работніка Асон, святлафор дае дазвол на праезд. І каардынаты, дзе пройдзе загрузка. Існуе рэгламент такіх перагавораў. І нічога лішняга. Хіба толькі пажаданне шчаслівага шляху. Гэтага пункта няма ў дакуменце, але ўзаемаветлівасць ніхто не адмяняў.


Звязаць сваё жыццё з чыгункай Валянціна Уладзіміраўна не планавала. Але ўжо 37-ы год сустракае і праводзіць цягнікі. Гэта цікава і крыху хвалююча. Пачынала стрэлачніцай. У далёкім 1982-м стрэлкі пераводзілі ўручную. Цяпер – лёгкім рухам кнопкі на пульце. Спачатку мяняла маршруты чыгуначнага транспарта, пазней суправаджала яго ў Друю: тры гады прыёма-здатчык кантралявала пагрузку і разгрузку вагонаў, запаўняла дакументы. Пасля курсаў павышэння кваліфікацыі заняла пасаду дзяжурнага па станцыі. З новымі абавязкамі хутка асвоілася.


 Пра набліжэнне транспарта сігналізуе чырвонае святло на пульце.
– Грузавы цягнік прыбывае двойчы за суткі, – заўважае субяседніца. – Пасля яго адпраўлення можна адпачыць. Такія вольныя хвілінкі днём выпадаюць рэдка. Ноччу можна размясціцца ў пакоі для адпачынку.


Ад пільнасці і адказнасці спецыяліста залежыць бяспека работнікаў, якасць і хуткасць манеўраў. Пра кожны крок на чыгуначных пуцях неабходна паведамляць у Мінск. Дакладна ўказаць, на якім кіламетры працуе дрызіна, час правядзення работ. Перад адпраўленнем састава запрасіць у дыспетчара наступнай станцыі, ці гатовы яго прыняць.


Дзяжурны па станцыі спыняе і выпраўляе цягнікі ў дарогу дыскам. Пад колы, згодна з тэхнікай бяспекі, падкладвае «башмакі». Абавязкова аб’яўляе адпраўленне, каб на пуцях не аказаліся людзі.


– Віншую калег з прафесійным святам. Жадаю свабодных пуцей, каб заўсёды гарэла зялёнае святло. А яшчэ своечасова прыбываць у пункт прызначэння. Пасажырам – прыемных паездак і лёгкай дарогі.

Алена ВАРОНІНА.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта