Авторизация
 

На дарогах Міёршчыны. Якая сітуацыя?

 Ушацкі раён: у ДТЗ пацярпеў матацыкліст. На Сенненшчыне ў ДТЗ загінуў вадзіцель. Аршанскі раён: небяспечны манеўр прывёў да сутыкнення легкавікоў. Гэта паведамленні з групы «ДАІ Віцебск» у сацсетцы «Укантакце». Сумныя навіны тут публікуюць штотыдзень. Якая сітуацыя на дарогах Міёршчыны? Пра гэта ў размове з начальнікам аддзялення ДАІ РАУС Аляксандрам КАПУСЦІНЫМ.

– У цэлым дарожная абстаноўка пад кантролем, – адзначае Аляксандр Мікалаевіч. – У гэтым годзе зарэгістравана два ДТЗ з пацярпелымі. У пачатку мая на аўтадарозе Дзісна – Шаркаўшчына 23-гадовая жыхарка Полацкага раёна з’ехала ў кювет. Яшчэ адно ДТЗ здарылася ў мінулую суботу, 27 ліпеня, у вёсцы Старыя Крукі. У выніку няўдалага абгону пацярпелі пяць чалавек. Напрыканцы чэрвеня цялесныя пашкоджанні прычыніў сабе матацыкліст: у парку ў Дзісне няўдала паўтарыў праграму байкераў, што выступалі тут на дні горада.


Ці магчыма спрагназаваць дарожна-транспартнае здарэнне?
– Рызыка ДТЗ павялічваецца з улікам умоў надвор’я. Напрыклад, у спякоту вадзіцель можа страціць прытомнасць, у моцны туман – не заўважыць сустрэчны аўтамабіль, у галалёд – не справіцца з кіраваннем. Знешнія фактары адыгрываюць сваю ролю, але наўрад ці іх назавеш вызначальнымі. За гады службы прыгадваю толькі адзінкавыя выпадкі, калі прычынай аварыі сталі неспрыяльнае надвор’е ці тэхнічныя няспраўнасці. У найбольшай ступені ўсё залежыць ад дысцыплінаванасці ўдзельнікаў дарожнага руху.


Як з дысцыплінай у міёрскіх кіроўцаў?
– Часцей за ўсё парушаюць хуткасны рэжым. Асабліва на трасе: асфальт роўны, машына магутная – вось і ціснуць на газ. Прычым некаторыя пасля даказваюць, што хуткасць не перавышалі, хоць паказанні радараў сведчаць пра адваротнае. Варта нагадаць, што за паўторнае на працягу года такое парушэнне можна ўвогуле застацца без вадзіцельскага пасведчання.


Паменела нецвярозых за рулём. У месяц тры – сем парушальнікаў. З пачатку года затрымалі толькі аднаго вадзіцеля, які паўторна кіраваў аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення. Крымінальная адказнасць і канфіскацыя транспартнага сродку станоўча паўплывалі на статыстыку «п'яных» паездак.


Як ахарактарызуеце паводзіны пешаходаў і веласіпедыстаў?
– У першых распаўсюджанае парушэнне – пераход дарогі ў неўстаноўленым месцы. Калі гаварыць пра райцэнтр, то найчасцей заўважаем гэта на вуліцы Камуністычнай на ўчастку ад дзіцячай школы мастацтваў да будынка Белдзяржстраху. У лепшы бок змяніліся адносіны да флікераў. Большасць пешаходаў абазначаецца святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак.


Што да веласіпедыстаў, то іх часцей за ўсё штрафуюць з-за неабсталяваных належным чынам «жалезных коней». Ездзяць без люстэрка задняга віду, званка, катафотаў і фар.


Што, на Ваш погляд, у першую чаргу прымушае ўдзельнікаў дарожнага руху выконваць правілы: клопат пра ўласную і чужую бяспеку ці магчымае пакаранне рублём?
– Многія часта назіраюць, як нясуцца па вуліцы машыны, бягуць на чырвонае святло пешаходы, выязджаюць на сярэдзіну дарогі веласіпедысты. Аднак дастаткова з’явіцца паблізу патрульнай машыне ДАІ, і сітуацыя адразу мяняецца. Заплаціць штраф баімся больш, чым страціць здароўе ці нават жыццё.


Аляксандр Мікалаевіч, з нядаўняга часу Вы ўзначалілі аддзяленне ДАІ Міёрскага РАУС. У чым бачыце сваю задачу як кіраўнік?
– Яна такая ж, як і галоўная мэта Дзяржаўтаінспекцыі, – сачыць за парадкам на дарозе, не дапускаць дарожна-транспартных здарэнняў з гібеллю і траўмаваннем людзей. Каб папярэдзіць няшчасці і трагедыі, важна не толькі сачыць за дарогай, але і пастаянна весці прафілактычную работу. Нагадваць, што ў першую чаргу дарожная абстаноўка залежыць ад кожнага ўдзельніка руху.

БІЯГРАФІЧНАЯ ДАВЕДКА
Аляксандр Мікалаевіч Капусцін родам з Браслава.
У 1994 годзе скончыў Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум па спецыяльнасці «Тэхнік-механік». Рашэнне стаць праваахоўнікам прыняў пасля тэрміновай службы ў паветрана-дэсантных войсках. У органах унутраных спраў з 1 красавіка 1996 года.


Пачынаў міліцыянерам-вадзіцелем групы затрымання ў Браслаўскім аддзеле Дэпартамента аховы. У ліпені 2002-га ўладкаваўся ў аддзяленне ДАІ Міёрскага РАУС, дзе прайшоў прыступкі ад інспектара ДПС да кіраўніка. Начальнікам прызначаны сёлета з 2 ліпеня. Да гэтага з сакавіка 2017 года ўзначальваў аддзяленне ДАІ Верхнядзвінскага РАУС.


Завочна скончыў з адзнакай Мінскую спецыяльную сярэднюю школу Міністэрства ўнутраных спраў у 2002 годзе. Дыплом юрыста атрымаў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава ў 2012-м.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта