Авторизация
 

Камбайны ААТ «Пад'ельцы» суправаджала службовая машына ДАІ

 Для чаго патрульныя машыны ДАІ суправаджаюць камбайны? Каб зменшыць рызыку дарожна-транспартных здарэнняў і паскорыць ход уборачнай кампаніі. 30 ліпеня. Дзесяць раніцы. З машыннага двара ААТ «Пад'ельцы» два камбайны скіруюцца ў вёску Загор’е ўбіраць пшаніцу. На дарозе караблі палёў будзе суправаджаць службовая машына ДАІ.

 

ПАКУЛЬ камбайнеры Андрэй Юхно і Мікалай Качан збіраюцца ў дарогу, гутарым з дырэктарам ААТ «Пад’ельцы» Леанідам Крукавым.

-- У Загор’і 30 гектараў пшаніцы. З такой плошчай за дзень справяцца, -- гаворыць кіраўнік. – Уборка ў нас тыдзень доўжыцца. Ад ранку да позняга вечара. Раней убіралі палеткі, куды шлях ідзе па прасёлкавых дарогах. Таму за суправаджэннем у ДАІ не звярталіся. У Загор’е ехаць трэба па трасе.

Інспектар аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС Яўген Гарноўскі ўдакладняе ў хлебаробаў маршрут. З Пад’ельцаў едзем у накірунку Дворнага Сяла, на скрыжаванні зварочваем і трымаем курс на аўтазапраўку, затым кіламетры тры па трасе і столькі ж да пшанічных палеткаў у Загор’і.

-- Паедзем з хуткасцю 22 кіламетры ў гадзіну. Больш не разгонімся. Ды і не трэба, -- заўважае з усмешкай камбайнер Андрэй Юхно.

Інспектар заводзіць аўтамабіль, уключае пробліскавыя маячкі. Паехалі.

 -- Такім картэжам даедзем хутчэй, -- заўважае Яўген. – Камбайн займае амаль усю праезную частку, складана размінацца з сустрэчнымі аўтамабілямі ці саступаць тым, што абганяюць. На гэта затрачваецца час. Да таго ж узрастае рызыка дарожна-транспартнага здарэння. Несумленных кіроўцаў на дарозе хапае. Цяпер жа нас не маюць права абганяць, а сустрэчныя машыны павінны з’язджаць на абочыну і чакаць, пакуль іх не мінём.

ДА трасы рух не вельмі ажыўлены. Сустрэлі два легкавыя аўтамабілі. Метраў за сто – сто пяцьдзясят яны спыняюцца на абочыне.

Лічу сустрэчныя аўто на трасе. Першае, другое, трэцяе…Усяго 15. Усе саступаюць дарогу. Зварочваем. Азіраюся – за камбайнамі выстраіліся ў рад каля дзесяці, а можа і больш легкавікоў і грузавікоў. Да Загор’я зноў ціха. Адзіночныя аўто.

Дзеля цікавасці пазначыла час адпраўлення. На гадзінніку было 10.29. На месца прыбылі ў 10.54. Гэта доўга для легкавіка і хутка для масіўнага ціхаходнага транспартнага сродку. А што калі б камбайны скіраваліся без суправаджэння? Затрацілі б на дарогу яшчэ столькі ж , а можа і больш. Згубілі б час, размінаючыся з сустрэчнымі машынамі. І не факт, што на шляху ім бы не сустрэўся легкадумны ліхач.

ЦЕСНА  на дарозе караблям палёў. Іх траса – прасторныя палеткі са збажыной. Тут яны паўнапраўныя гаспадары. Плаўна з’язджаюць на поле, і вось ужо пшанічныя каласы паслухмяна схіляюцца перад шырокай жаткай.

-- Штодня выязджаем у сельскую мясцовасць праводзіць камбайны на палеткі. Учора суправаджалі тэхніку ў ААТ «Туркова», -- расказвае інспектар ДАІ. – Сёння таксама чакаем званкоў з гаспадарак. Увечары вернемся ў Загор’е, каб ехаць з камбайнамі назад.

Падчас уборачнай важна зберагчы кожнае зярнятка. І кожную хвіліну.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта