В Падъельцах Дмитрий ВАСИЛЕНКО наводил порядок

 У свой выхадны Дзмітрый ВАСІЛЕНКА наводзіў парадак на вясковай вуліцы. У Пад’ельцах на скрыжаванні вуліц Дворнасельскай і Лясной з савецкіх часоў засталася масіўная высокая стэла. Вакол яе – зялёны астравок. Усё вышэй і вышэй цягнулася трава. 

БУДНІМ днём заўважылі ля стэлы маладога чалавека з трымерам. Пазналі мясцовага жыхара і нашага няштатнага аўтара Дзмітрыя Васіленку. Ён старанна абкасіў ля стэлы і ў кювеце праз дарогу. Сабраў смецце. Шырокае вядро даверху напоўнілася шклянымі і пластыкавымі бутэлькамі.


– У маі таксама абкошваў і прыбіраўся тут. А раз пачаў, трэба працягваць, – гаворыць Дзмітрый. – Жыву паблізу. Хочацца, каб парадак панаваў не толькі ў сваім двары, але і побач. Прырода і праблемы экалогіі мне блізкія. Па адукацыі – географ.


ПРАЦУЕ Дзмітрый у школе ў Чапуках. Цяпер заняты ў летнім лагеры. Сярод тыдня выпаў выхадны, вырашыў зрабіць добрую справу.


Актыўнічае не толькі дома. Вясной дапамагаў прыбіраць тэрыторыю ля сядзібнага комплексу і панскіх канюшняў у Камянполлі. Па ініцыятыве Дзмітрыя ў мінулым годзе Чапукоўская школа далучылася да праекта «Новая жизнь в обмен на крышечки». 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына Рынкевіч.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.