ЗапавеТныя ўгоддзі «Ельня» і «Балота Мох» застаюцца надта прыцягальнымі для дыпламатаў рознага ўзроўню і замежных навукоўцаў. У памяці ранейшыя візіты паслоў Вялікабрытаніі і Венгрыі, часовага паверанага ў справах ЗША. У чэрвені на два дні прыязджаў пасол Францыі Дзідзье Канес з сынам і дачкой.
Наведалі экацэнтр, дзе пазнаёміліся з флорай і фаўнай мясцовых балот, потым прайшлі па экалагічнай сцежцы, пакаталіся на балотаходзе і пахадзілі на балотаступах. Ім на змену прыехалі 16 вучоных-батанікаў з Нідэрландаў. Працавалі на тэрыторыі абодвух заказнікаў, а потым на канферэнцыі ў міёрскім экацэнтры абмяркоўвалі праблемы захавання балотных угоддзяў сумесна з беларускімі калегамі.
Іван БАРОК.