Авторизация
 

У Дзісне прайшла акцыя “Дзяцінства павінна быць рознакаляровым”

 “Дзяцінства павінна быць рознакаляровым”. Пад такім дэвізам маладыя маці з Дзісны правялі акцыю па добраўпарадкаванні дзіцячых пляцовак.

Пасёлак ЛВДС. Так у Дзісне называюць мікрараён са шматпавярхоўкамі, што ўзводзілі для работнікаў станцыі. Пражываюць тут не толькі занятыя на прадпрыемстве гараджане. Нямала маладых сем’яў. На лета прыязджаюць унукі да бабуль. У дварах – дзіцячыя пляцоўкі з арэлямі, турнікамі, пясочніцай. Пафарбаваны ў яркія колеры інвентар для забаў выглядае як новы. Пра гэта паклапаціліся самі жыхары.

 ПАДЧАС чарговай паездкі ў Дзісну справілася раней за калег. Быў час прагуляцца па ўтульным ціхім гарадку. На адной з дзіцячых пляцовак у пасёлку ЛВДС сустрэла знаёмых. Маладыя маці і сяброўкі Кацярына Мятла, Ірына Мыслівец і Анастасія Мятла сачылі за гарэзамі-сыночкамі. Віталік, Ягор і Савелій разам гушкаліся на арэлях, поўзалі па лазах.


Сонечным днём на пляцоўцы шматлюдна. Толькі што хлопцы-падлеткі ганялі мяч на невялікім футбольным полі, а цяпер згуртаваліся на баскетбольнай пляцоўцы і цэляць у кольца. На лавачцы ў цені высокіх дрэў прыселі дзяўчаты. Зараз уключаць музыку на смартфонах і будуць падпяваць любімым артыстам. Самым маленькім цікава проста пабегаць туды-сюды, пакапацца ў пясочніцы, пакатацца на арэлях-качалцы.


 ІНВЕНТАР радуе вока насычанай рознакаляровасцю. А яшчэ нядаўна ўсё было шэрым і сумным. Маладыя маці расказалі, што месца дзіцячых забаў стала яркім і прывабным дзякуючы жыхарам пасёлка. Большасць падтрымала ідэю сябровак сваімі сіламі добраўпарадкаваць пляцоўку, якая знаходзіцца на балансе УП ЖКГ. За дапамогай у мясцовы ўчастак камунальнай службы звярталіся, але безвынікова. Самі сабралі сродкі, купілі фарбу, заказалі лавачкі, змайстравалі валейбольную сетку і баскетбольнае кольца.


 На добраахвотны суботнік напрыканцы мая выйшлі сем’ямі. Два дні арудавалі пэндзлікамі Генадзь і Кацярына Мятла, Ігар і Анастасія Мятла, Сяргей Кураш, Васіль і Ірына Мыслівец з бабуляй Раісай Мікалаеўнай. Далучыліся бабулі Ірына Мікалаеўна Пяшэвіч, Алена Дзмітрыўена Дрыла, Наталля Сцяпанаўна Бубнова. Абышлі ўсе тры пляцоўкі, не пакінуўшы без яркіх колераў ніводны аб’ект.


– Дзякуем жыхарам пасёлка за матэрыяльную падтрымку і дапамогу ў добраўпарадкаванні. Прыемна, што да акцыі далучыліся нават тыя бабулі, да якіх унукі прыязджаюць раз у некалькі год, – адзначаюць субяседніцы. – Цяпер з радасцю назіраем, як нашы дзеці забаўляюцца на пляцоўцы. У добрае надвор’е тут ніколі не бывае пуста.


АБНАЎЛЕННЕ не завершана. Вось-вось з’явяцца яшчэ дзве лавачкі. Разам са столікам, на якім намалявана шахматная дошка. Установяць сметніцу, каб дзеці з малых гадоў прывучаліся да парадку. 

Фотаматэрыял аўтара і з архіва Кацярыны Мятла.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта