Авторизация
 

Пры зборах за мяжу праверце свой пашпарт на "сапраўднасць"

 Пачасціліся выпадкі, калі грамадзяне Рэспублікі Беларусь імкнуцца перасячы Дзяржаўную граніцу па дакументах, якія не адпавядаюць статусу «сапраўдны».

Адбываецца гэта часцей за ўсё з-за няўважлівасці. Такое правапарушэнне кваліфікуецца як незаконнае перасячэнне граніцы, згодна з артыкулам 23.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У АДНЫМ з пунктаў пропуску беларускай сям’і давялося завяршыць падарожжа з-за сапсаваных пашпартоў. Напярэдадні дзеці, гуляючы, вырвалі некалькі старонак з дакумента маці, размалявалі фламастарамі пашпарт таты. Бацькі не праверылі дакументы перад выездам за мяжу, праз граніцу іх не прапусцілі. Сапсаваныя пашпарты забралі, а грамадзян прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.


Калі пашпарт лічыцца несапраўдным?


– Калі немагчыма ідэнтыфікаваць дадзеныя ці сродкі абароны бланка дакумента. Маецца на ўвазе любое парушэнне цэласнасці, надрыванні, парваныя старонкі, а таксама лішнія знакі, малюнкі і г. д. Нават калі любы з элементаў абароны сапсаваны, пашпарт прызнаюць несапраўдным, згодна з Указам ад 3 чэрвеня 2008 года № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь».


Пашпарт належыць абмену праз месяц з дня змянення прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку ўладальніка, а таксама праз адзін месяц з дня падачы заявы на новы.


Гэтыя патрабаванні варта ўлічваць і пры планаванні паездак за мяжу загадзя правяраць дакументы.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр ЛУКША,
афіцыйны прадстаўнік
Полацкага пагранічнага атрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 164
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 381
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 669
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 330
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 048
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 576
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 апреля 2020
Василий, Виктор, Виссарион, Герман, Иван, Максим, Мирон, Никита, Севастьян, Сергей, Александра, Клавдия, Мария, Прасковья, Светлана, Ульяна

Именины 1 апреля 2020
Дмитрий, Иван, Иннокентий, Дарья, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта