Авторизация
 

Прагнучы імкнення да эстэтыкі па добраўпарадкаванні ў Міёрах

 Добрых прыкладаў гаспадарання нямала. Аднак гэта культура яшчэ далёкая ад ідэала. Не ўсе прыбіраюць ля дамоў, клапоцяцца пра эстэтычны выгляд агародж і фасадаў. Не ўсюды парадак ля прадпрыемстваў і ўстаноў, а пра кветкавае афармленне і марыць не даводзіцца. Калі госці райцэнтра адзначаюць яго чысціню, варта прызнаць, што заслуга ў тым, у першую чаргу, адпаведных служб і прадпрыемстваў. 

На мінулым штабе па добраўпарадкаванні галоўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч звярнула ўвагу, што на 23 з 3132 правераных сёлета прылеглых да жылых дамоў участках тэрмінова спатрэбілася ўзяцца за касу, малаток, малярныя пэндзлі. Каб акультурыць падведамныя тэрыторыі, прыбраць лішняе.


Пасля працяглых перамоў са старшынямі міёрскіх гаражных кааператываў нарэшце ля іх запанаваў парадак. А ў садаводчых таварыствах з месца не зварушыліся: незанятыя ўчасткі зарастаюць пустазеллем, нярэдкія стыхійныя звалкі.


У райцэнтры ўдасканалілі сістэму вывазу смецця з кантэйнерных пляцовак у выхадныя дні. А на сяле шмат дзе яны не абуладкаваны, часта ёмістасці стаяць прама на прасёлкавых дарогах. Ля гандлёвых аб’ектаў і малочна-таварных ферм для адходаў па-ранейшаму выкарыстоўваюць драўляныя скрыні, што не адпавядае санітарным нормам.


Сёлета плануецца закрыць шэсць міні-палігонаў. Стаіць задача актывізаваць работу па заключэнні дагавораў з домаўладальнікамі на цэнтралізаваны вываз смецця. Цяпер на сяле аформлена 2007, а ўсяго па раёне – 3491. Ахоп вывазам смецця гарадскога насельніцтва складае 43,3 %, сельскага – 35%. Людзі неахвотна ідуць на кампраміс, бо не жадаюць плаціць за паслугу. А стыхійных звалак усё больш. Многія як у горадзе, так і на сяле паляць пластык у сябе на падворку, назапашанае смецце на мотаблоку ці гужавай павозцы вывозяць за ваколіцу. Хутка і бясплатна. Аднак такія праблемы ў наш час трэба вырашаць цывілізавана.


Падчас маніторынгу спецыялісты санітарнай службы праверылі 228 суб’ектаў гаспадарання, да некаторых наведваліся па 2-3 разы. Выяўленыя парушэнні маюць дачыненне да 91, кіраўнікам накіравалі рэкамендацыі па іх выпраўленні, 57 пісем адрасавалі ў ведамствы, 44 – у органы выканаўчай улады.


У Язненскім сельсавеце прэтэнзіі да ўтрымання месц правядзення масавых мерапрыемстваў, двароў шматкватэрных дамоў камунальнай гаспадаркі, тэрыторый сельгасаб’ектаў. У Павяцкім, Узмёнскім, Мікалаёўскім не хапае парадку ля шматкватэрнага занятага і пустога жылля, ёсць заўвагі па добраўпарадкаванні месц пахаванняў.


У райцэнтры рэдка прыбіраюць ля аб’ектаў харчавання, у прыватнасці, міні-кафэ «Плёс», кафэ «Маладзёжнае», магазінаў «Морапрадукты», Еўрагандлю.


У любы сезон патрабуюць увагі зоны адпачынку на вадзе. Больш за 30 абследаваняў правяла санітарная служба. Паўсюль выявілі парушэнні па ўтрыманні прыбіральняў, кантэйнерных пляцовак. Неабходна чысціць ад дзікатраўя і асакі прыбярэжжы. Заўважаны і выпадкі людскога нахабства. З жаданнем адпачыць максімальна камфортна некаторыя заязджаюць на аўтамабілях амаль да вады. Гэта пытанне трымаюць на кантролі супрацоўнікі ДАІ і прыродаахоўнай інспекцыі.


У Год малой радзімы асаблівая ўвага парадку на зямлі, уцягненню ў гаспадарчы абарот пустых надзелаў. Не дае расслабляцца баршчэўнік. Расце ў шырыню і ў вышыню. Упэўнена захоплівае новыя тэрыторыі, пранікае і ў горад. Барацьба з ім комплексная, вядзецца механічным, хімічным, ручным спосабамі, шляхам узворвання глебы. Выдаткоўваюцца дзяржаўныя сродкі на хімікаты. Аднак, па словах начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івана Рундо, на ўгоддзях сельгаспрадпрыемстваў батанічны агрэсар па-ранейшаму пачувае сябе камфортна. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў строга папярэдзіў, што з нядбайных кіраўнікоў спытаюць жорстка. Прыватным землеўладальнікам таксама не трэба чакаць, калі баршчэўнік падыдзе да самага ганка.


Паляпшэнне эстэтычных умоў пражывання – не менш важная задача. У стварэнні вобраза населенага пункта галоўная роля кветнікаў. Некаторыя працоўныя калектывы разнастайваюць падведамныя тэрыторыі клумбамі, каб самім было камфортна і ў жыхароў, гасцей горада падымаўся настрой. Аднак яшчэ няма традыцыі паўсюль ствараць такую прыгажосць. Ля павільёнаў прадпрымальнікаў рэдка дзе кветкавае афармленне, у лепшым выпадку ля ўваходу з’явіўся вазон, і то не ўсюды. Малых архітэктурных форм таксама няма. Апраўданняў шмат, аднак і на невялікім абмежаваным пятачку можна пафантазіраваць. У модзе вертыкальнае афармленне. Ля магазінаў будзе якраз дарэчы.
Заўважана, што дызайнерская думка ў кветкавым афармленні застаялася на месцы. Папаратнік і дэкаратыўная капуста ў дуэце ці паасобку не могуць паўнацэнна разнастайваць тэрыторыю. Гэтым раслінам патрэбна яркая група падтрымкі, на што звярнула ўвагу кіраўнікоў вытворчых прадпрыемстваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава.


Няма імкнення да эстэтыкі, адсюль і навакольная безаблічнасць. Але ж творчая работа ў радасць і для пачуцця ўласнай годнасці. Чаму мы не можам жыць прыгажэй, чым суседзі? І гэта ў вялікай ступені залежыць ад нас саміх. Калі ў доме кожнага, на прысядзібным участку ці ў вытворчым двары запануюць чысціня і парадак, то і ў душы абавязкова будзе гармонія. 

Фота з архіва рэдакцыі. 

Натлія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта