Авторизация
 

Меліяратары Міёрскага ПМС парадкуюць адзін аб'ект за другім

 Адзін аб’ект здалі, другі – пачалі. Па такім прынцыпе працуюць меліяратары Міёрскага ПМС. Нядаўна закончылі распачатую летась рэканструкцыю асушальнай сістэмы “Мічурына” на ўгоддзях ААТ “Чэрасы”. Аб’ект аказаўся пераходным. 

У ваколіцах вёсак Франопаль-Палякі работы вяліся пад кіраўніцтвам майстра Алега Панізніка. На плошчы ў 136 гектараў укладзены закрыты дрэнаж, пракапаны каналы, зроблены трубапераезды, уладкаваны пад’езды. Старанна працавалі на аднакаўшовым экскаватары Сяргей Мінін, на шматкаўшовым – Мікалай Усціновіч, ды і ўвесь калектыў брыгады Аляксандра Качана, на бульдозеры – машыніст Уладзімір Харытовіч.


Сёлета ў маі міёрскія меліяратары пачалі новае асушэнне практычна ў ваколіцах райцэнтра – на аб’екце “Праўда-2”, а гэта землі райаграсэрвіса. На 70-гектарнай плошчы, дзе цяпер гаспадарыць з  падначаленымі прараб Мікалай Лаўрыновіч, неабходна знішчыць хмызнякі, пракапаць каналы, зрабіць закрыты дрэнаж. Цяжкім называе аб’ект кіраўнік ПМС Уладзімір Нікалаёнак (толькі раскарчаваць трэба каля 20 га), а таму накіраваў на яго вялікія тэхнічныя сілы – па чатыры аднакаўшовыя экскаватары і бульдозеры, брыгаду ўкладчыкаў дрэнажу з многакаўшовым экскаватарам.
ЯШЧЭ Міёрскія меліяратары працуюць у Расонскім раёне, там здаюць аб’ект у ліпені, у іншых месцах вобласці.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта