Авторизация
 

Міярчане на Кургане Дружбы, якому 60

 7 ліпеня дэлегацыя Міёрскага раёна прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 60-й сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на Кургане Дружбы. Узначальваў яе кіраўнік спраў райвыканкама Валерый Драба. Наш раён прадстаўлялі ветэраны працы, работнікі адукацыі і сацыяльнай службы. 

На вялікай лясной паляне, дзе звычайна прыпыняецца транспарт, хапіла месца і для шматлікіх палатак, тут дзейнічаў маладзёжны турыстычны лагер. На беларускім баку размясціліся гандлёвыя павільёны і палаткі з разнастайным асартыментам прадуктаў, сувеніраў, напояў. Дзейнічаў мемарыяльны дом-музей “Дружба”, наведвальнікаў прымалі стылізаваныя збудаванні партызанскага лагера, выставы малюнкаў, здымкаў і плакатаў, перасоўны абменны пункт валюты і іншае. На латвійскім баку таксама было шматлюдна, гучалі музыка і песні ваенных часоў.


Асноўныя падзеі адбываліся на расійскай тэрыторыі, сёлета пскавічы — прымаючы бок. Да сустрэчы яны падрыхтаваліся з размахам. У паўзямлянцы размясцілася палявая друкарня, якая па забытай ужо тэхналогіі высокага друку ваеннага часу вырабляла для ўсіх жадаючых лістоўку “Партызанскі кур’ер” і прапаноўвала перадрукоўкі з партызанскіх газет. Крышку далей можна было пазнаёміцца з партызанскім бытам, бо Себеж – край партызанскай славы! Дыміла лясная лазня, прымаў лазарэт, дзейнічаў штаб з барадатымі часавымі ля ўваходу. Ля вогнішча пад гармонік спявалі самі “лясныя байцы”. Тут жа майстрыцы спляталі з палявых і лясных кветак вянкі, яны карысталіся поспехам у дзяўчатак.


На другім баку асфальтаванай сцежкі размясцілася выстава ўзбраення часоў мінулай вайны, ля якога затрымліваліся жадаючыя сфатаграфавацца. У дзяцей папулярным заняткам стала “паражэнне варожай цэлі” муляжом гранаты. Тут жа вайсковец у даўнейшай плашч-палатцы вучыў хлопцаў валодаць вінтоўкай са штыком. “Палявая пошта” прапаноўвала запоўніць патрыятычныя паштоўкі з абавязковай дастаўкай адрасату ў любы куточ нашых дзвюх краін. А на галоўнай сцэне адзін за другім выступалі творчыя калектывы.


Шматлікія палаткі з бліжэйшых раёнаў Расіі прапаноўвалі мясныя, кулінарныя і мучныя вырабы, ласункі па блізкіх да нашых цэнах. Бадай, толькі мёд значна даражэйшы. Хапала значкоў, сувеніраў, рознай вайсковай атрыбутыкі.


  Падзівіцца на ўсю ваенную экзотыку і багацце на прылаўках імкнуўся праз масток няспынны людскі струмень у абодвух напрамках. Пераход ахоўвалі дзве расійскія прыгажуні ў форме, узброеныя толькі ветлівымі ўсмешкамі.


Афіцыйная частка сустрэчы пачалася камплектаваннем калон на беларускай тэрыторыі паблізу Кургана. Яе затрымаў, але не спыніў, дождж, які паступова слабеў, але працягваўся амаль увесь дзень. Удзельнікі прыкрываліся зантамі, плашчамі, накідкамі, але не пакідалі сваіх месц, а потым і не разыходзіліся. З расійскага боку пасля 11 гадзін да беларускіх калон далучыліся расійскія пад нацыянальнымі сцягамі і з партрэтамі знакамітых палкаводцаў Вялікай Айчыннай.


Адбылася сустрэча афіцыйных дэлегацый: віцебскую ўзначальваў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, расійскую – пскоўскі губернатар Міхаіл Вядзернікаў. Латвію прадстаўляў дэпутат сейма Артур Рубікс. Кожны з іх перад мікрафонам, тэлекамерамі, непасрэдна перад ветэранамі, гаварыў пра гордасць за пераможцаў, пра памяць, пра неабходнасць захоўваць агульныя традыцыі, умацоўваць мір, абараняць праўду пра мінулую вайну, каб яна не паўтарылася.


Усклалі кветкі, вянкі да абеліска на Кургане, да помніка Марыі Пынта на расійскай тэрыторыі, камсамольцам-падпольшчыкам вёскі Прошкі – на беларускай. На латвійскую перададзены кошык з кветкамі да помніка Іманту Судмалісу. Усе ўдзельнікі праспявалі хорам знакамітую “Кацюшу”.


У капліцы Сергія Раданежскага памаліліся па загінулых, адбыўся мітынг з хвілінай маўчання.
Байцы 67-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой Чарнігаўскай Чырванасцяжнай дывізіі і воіны-пагранічнікі правялі паказальныя выступленні. Святочны канцэрт падрыхтавалі артысты ансамбля песні і танца Заходняй ваеннай акругі і ўзорна-паказальнага аркестра Акадэмічнага ансамбля песні і танца войск нацыянальнай гвардыі. Пасля ветэраны сабраліся ля Кастра Дружбы. 

У тэму
Курган Дружбы адкрыты 3 ліпеня 1959 года на стыку Беларусі, Расіі і Латвіі ў гонар баявога сяброўства трох рэспублік. Цырымонія была прымеркавана да 15-годдзя сустрэчы партызан Братняга краю з воінамі Чырвонай Арміі. У 70-80-я гады сюды прыязджала да 2000 ветэранаў, а ўсяго збіралася да 30 тысяч чалавек.


Агульная тэрыторыя Кургана Дружбы з лясным масівам складае 25 гектараў. Мемарыяльны дом-музей “Дружба” адкрыты на беларускім баку 5 ліпеня 1964 года. На расійскім у 2014-м асвечана капліца Сергія Раданежскага, дзе памінаюць загінулых воінаў. Летась зацверджаны і ўрачыста ўзняты сцяг Кургана Дружбы.

 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта