Авторизация
 

У Міёрах на 3 ліпеня спявалі пра МІР і малявалі яго...

  Больш фота глядзіце ў нашых групах у ОК і ВК

Урачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыліся ў Міёрах насуперак капрызам прыроды.

 НА плошчы Леніна ля раённага Дома культуры шматлюдна. Пакрысе запаўняецца глядзельная зала пад адкрытым небам. На свята прыйшлі са сваякамі, сябрамі, калегамі. Нават маладыя бацькі не пабаяліся хмар і ветру, прывялі сваіх маленькіх гарэз.
Грэліся ў халодны дзень гарачай юшкай, якую прыгатаваў загадчык Паташнянскага сельскага клуба Валерый Блажэвіч. Дзесяцілітровае вядро апусцела за паўгадзіны. Хутка разышлася салдацкая каша.


“Бажэнаўцы” дэманстравалі пасляваенны дворык.
Інтэлектуальныя пачастункі – на пляцоўках гісторыка-этнаграфічнага музея і раённай бібліятэкі. Праўда, тэматычную кніжную выставу бібліятэкарам у хуткім часе давялося прыбраць. Інакш за іх гэта зрабіў бы вецер. Музейшчыкі таксама час ад часу падымалі паваленыя экспанаты, але пратрымаліся да фіналу.


  Дзецям холад ні па чым. На пляцоўцы “Я малюю мір”, арганізаванай РДК і школай мастацтваў, разам з кіраўніком клуба народных майстроў “Святліца” Аленай Батарчук малявалі і размалёўвалі, праходзілі майстар-класы па вырабе з паперы сімвалу Міёрскага краю – лебедзя.
ПАСЛЯ прагулкі па пляцоўках прыпыняліся паглядзець святочны канцэрт.


Сяброў-міярчан віншавалі выканаўцы і паэты з таварыства “Уздым” Цэнтра беларускай культуры горада Даўгаўпілса. У падарунак падрыхтавалі музычна-літаратурную кампазіцыю. Тэма любові да родных мясцін і памяці пра даўно мінулую ваенную пару прасочвалася ў вершах і песнях. З уласнымі паэтычнымі творамі выступалі Павел Плотнікаў, Яўген Голубеў, Станіслаў Валодзька, наша зямлячка Лілія Воранава. На беларускай і латышскай мовах спявала салістка Настасся Лукашонак.


 “От героев былых времён не осталось порой имён”, – гэтай песняй распачала канцэртную праграму “І ўсё-такі мы перамаглі” салістка Святлана Бакевіч. Гучалі песні ваеннай пары і сучасныя кампазіцыі пра каштоўнасць міру. Гледачы цёпла сустракалі артыстаў. На небасхіле міёрскіх талентаў у кожнага ёсць любімая зорка ці зорачка. Святлана Ішчук, Ала Цурыкава, Аляксей Конах, Тамара Якімёнак, Яўгенія Шук, Аляксандра Пашкоўская, Ягор Абалевіч, Арцём Карандзей… Упершыню як саліст выступаў выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Ігар Бунта.


 Дапаўняла нумары тэатралізацыя ля сцэны. Дзяўчаты ў сукенках і накінутых на плечы хусцінках праводзілі на фронт хлопцаў, пасля танцавалі з імі вальс, прагульваліся пад руку. Разам з гледачамі віталі франтавую агітбрыгаду, што прыехала на аформленым у стылі рэтра  аўтамабілі. З кабіны выйшла дзісенская салістка Ядвіга Ганебная, а ў кузаве размясціліся “Дзісенчукі” ў пілотках і гімнасцёрках.
КРАНУЛА да слёз дзіцячая пастаноўка. Дзятва размаўляе з хлопчыкам у ваеннай форме. Вайна забрала яго бацькоў, сам пайшоў на фронт помсціць ворагу і быў забіты.


– А паміраць не страшна? – пытаюцца цікаўныя малыя.
– Гэта не важна, – адказвае юны вайсковец. – Галоўнае, што мы перамаглі.
“И всё-таки мы победили…”, – разам спявалі фінальную песню выступоўцы, трымаючы ў руках партрэты землякоў, што ішлі дарогамі вайны і здабывалі мір і свабоду. 

У ТЭМУ
З нагоды 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Міёрскай дзіцячай бібліятэцы праходзіла акцыя “Чытаем кнігі пра вайну”. Самых актыўных удзельнікаў адзначылі на свяце трэцяга ліпеня. Падарункі атрымалі міёрскія школьнікі Яраслаў Рачыцкі, Андрэй Пішчулёнак і Руслан Часцякоў.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта