Авторизация
 

Хатніх жывёл трэба ўтрымліваць па правілах

 Адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл у 2018 годзе панеслі 22 жыхары раёна, за паўгода сёлета – 10. Правілы ўтрымання хатніх сабак, катоў, а таксама адлову безнаглядных жывёл зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 4 чэрвеня 2001 года. Гэты нарматыўна-прававы акт абавязвае гаспадароў выконваць санітарна-ветэрынарныя нормы і правілы ўтрымання гадаванцаў, забяспечваць бяспеку людзей, не дапускаць забруджвання жывёлай агульнадаступных месцаў.

ЯК вызначана ў пункце 4 Правіл, уладальнікі катоў і сабак павінны:

- выконваць патрабаванні па прафілактыцы шаленства;

- пра набыццё, продаж, гібель, прапажу гадаванца трэба на працягу трох дзён паведаміць у арганізацыю, што ажыццяўляе рэгістрацыю жывёл,  а таксама ў ветэрынарную ўстанову па месцы жыхарства;

- дастаўляць кошак і сабак у ветустанову для абследавання і прышчэпак супраць шаленства;

- выгульваць сабак на кароткім павадку і ў намордніку ў месцах, адведзеных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Шчанят да трох месяцаў і дэкаратыўных сабак ростам да 25 см у карку можна выводзіць без намордніка.

ЗАБАРОНЕНА:

- прыводзіць сабак і катоў у магазіны, на прадпрыемствы грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва, у школы і дашкольныя ўстановы, грамадскія будынкі, паркі, скверы, на стадыёны і рынкі, жывёлаводчыя фермы (за выключэннем сабак-павадыроў);

- выгульваць сабак на прыдамавых тэрыторыях;

- утрымліваць незарэгістраваных жывёл.

Непаўналетнім нельга выгульваць сабак патэнцыяльна небяспечных парод.

ПА рашэнні Міёрскага райвыканкама ад 26 кастрычніка 2012 года №844 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўтрымання хатніх і адлове безнаглядных сабак і катоў”, рэгістрацыю хатніх сабак, катоў, выдачу рэгістрацыйных пасведчанняў і жэтонаў у Міёрах і Дзісне ажыццяўляе УП ЖКГ, на тэрыторыі раёна – сельвыканкамы. Гаспадару выдаюць рэгістрацыйнае пасведчанне і жэтон, які трэба прымацаваць да ашыйніка жывёлы.

Сабак і катоў неабходна зарэгістраваць у трохдзённы тэрмін. Шчанят і кацянят – ва ўзросце ад трох да трох з паловай месяца.

Рэгістрацыю сабак патэнцыяльна небяспечных парод праводзяць толькі пры наяўнасці ва ўладальніка даведкі аб адпаведным навучанні.

Безнаглядныя сабакі і каты ў населеных пунктах (у тым ліку з ашыйнікамі, жэтонамі і ў намордніках) належаць адлову.

 

У ТЭМУ

Згодна з артыкулам 15.47 КаАП, за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл прадугледжана папярэджанне або штраф ад адной да 15 базавых велічынь. Калі жывёла прычыніла шкоду здароўю людзей ці маёмасці, уладальніка пакараюць штрафам ад 10 да 30 БВ або адміністрацыйным арыштам.

 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына НЕСЦЯРЭНКА,

памочнік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта