Авторизация
 

Пабываць у Дзісне

 Знак населенага пункта, перакрэслены чырвонай дыяганальнай лініяй, азначае, што яго тэрыторыя завяршылася, як і наша невялічкае падарожжа па Дзісне. А вы калі-небудзь былі ў гэтым дзіўным горадзе? Трэба абавязкова наведацца, каб пракаціцца на пароме. Яшчэ неабходна прагуляцца па самым старым у Беларусі мосце. Стогадовая арачная канструкцыя на металічнай і каменнай аснове з драўляным насцілам прайшла выпрабаванне часам, ваеннымі дзеяннямі, паводкамі. 

Саму Дзісну звычайна параўноваюць з еўрапейскім гарадком часоў французскай рэвалюцыі. Даўнейшыя купецкія будынкі, велічныя храмы, брукаваныя каменем вуліцы. Гэта не дзіўна, бо цэнтральная плошча ў ХVI стагоддзі ўзводзілася па праекце нямецкага архітэктара Хедэмана. Цікавыя гарадскія віды прыцягвалі ўвагу кінематографа. Па ціхіх дзісенскіх вулачках прагульваліся кіназоркі Вячаслаў Ціханаў і Ірына Алфёрава. На сцяне дома, дзе жыла актрыса ў час здымак, захавалася памятная дошка. У дзісенскіх завулках здымалі стаўшыя класікай стужкі “Дзяржаўная граніца”, “Людзі на балоце”, “Чорная бяроза”, “Вадзіцель аўтобуса”, “Сведка”.


Беларускія карані і ў знакамітага пісьменніка Аляксандра Грына. Яго бацька шляхціц Стэфан Грынеўскі нарадзіўся ў Дзісне. За ўдзел у паўстанні 1863 года быў сасланы ў Віцебскую губернію. Там у 1880 годзе з’явіўся на свет будучы аўтар “Бягучай па хвалях” і “Пунсовых ветразей”. Дом Грынеўскіх з чырвонай цэглы захаваўся да нашых дзён.


Гістарычны цэнтр Дзісны размешчаны на ўзвышаным беразе Дзвіны, частка якога займае гарадскі парк. Адсюль адкрываецца цудоўны від на раку і ўзгорысты востраў, дзе ўгадваюцца валы старажытнай крэпасці.


Чым не горад для турызму? Менавіта за турыстычнымі ўліваннямі будучыня гэтага краю. Таму Дзісна адкрыта для супрацоўніцтва, чакае творчых дзелавых партнёраў. Заўсёды цёпла, з душой прымуць мясцовыя жыхары, якія імкнуцца зажыць па-іншаму.

ДАРЭЧЫ
Са сталіцы Беларусі ў Дзісну можна даехаць на аўтобусе з перасадкай у Міёрах. Ад Мінска 236 кіламетраў язды і тры з паловай гадзіны ў шляху. Ад Віцебска каля 150 км па аўтамабільнай трасе. Ад Масквы да Дзісны 680 кіламетраў. На аўтамабілі 8 гадзін дарогі.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта