Авторизация
 

Па дарозе па правілах

 Абавязкі паміж пешаходамі, веласіпедыстамі, кіроўцамі дакладна размяркоўваюць правілы дарожнага руху. Калі іх прытрымлівацца, шлях стане бяспечным.

Памятка для пешаходаў
- Пераходзьце праезную частку ва ўстаноўленых месцах.
- Не выходзьце рэзка на дарогу, калі паблізу едзе аўтамабіль – вадзіцель не зможа хутка спыніць машыну.
- Аўто ўздоўж тратуара абмяжоўваюць агляд. Таму спачатку паглядзіце з-за машыны, ацаніце абстаноўку на праезнай частцы і, упэўніўшыся ў бяспецы, працягвайце рух.
- Выйшлі з аўтобуса – не спяшайцеся адразу на дарогу. Няхай транспарт ад’едзе.
- Па праезнай частцы не катаюцца на скейтах і ролікавых каньках.
- Прасачыце, каб паблізу праезнай часткі не гулялі дзеці.


ДЛЯ пешаходаў самым бяспечным участкам дарогі лічыцца пешаходны пераход. Але і на ім учыняюцца ДТЗ.


Каб зменшыць рызыку:
- упэўніцеся, што вадзіцель вас убачыў і прытармажвае, затым пераходзьце дарогу;
- майце на ўвазе, што па другой паласе можа ісці на абгон машына і яе кіроўца вас не бачыць.
Уступіць дарогу пешаходу на пешаходным пераходзе – абавязак вадзіцеля. А пешаход абавязаны ўпэўніцца ва ўласнай бяспецы.

Фота для ілюстрацыі.

Іван ВОЛЧЫК,
пракурор раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта