Авторизация
 

Праграма ў Міёрах на 75-ую гадавіну вызвалення Беларусі

 Урачыстасці з нагоды 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбудуцца ў Міёрах 3 ліпеня. На плошчы Памяці загінулых барацьбітоў пройдзе мітынг. Ля раённага Дома культуры – канцэртная праграма. 

Дапоўніць атмасферу свята могуць жыхары і госці горада. Прыходзьце на мітынг з партрэтамі родных і землякоў –  удзельнікаў і ахвяр вайны. Прышпіліце на адзенне бутаньеркі, прыхапіце сцяжкі. А можа ў вашай шафе знойдуцца пілотка з гімнасцёркай? Такі ўбор будзе да месца.

ЗАЎЗЯТА рыхтуюцца да святкавання юбілейнай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Міёрскім раённым Доме культуры. Працуюць над афармленнем дэкарацый, рэпеціруюць нумары.


– Канцэртная праграма разлічана амаль на дзве гадзіны. Выступяць вядомыя на Міёршчыне салісты і калектывы. Тамара Якімёнак, Святлана Ішчук, Аляксей Конах, Святлана Бакевіч, маладзёжны склад тэатра мініяцюр “Свае хлопцы” і іншыя, – расказвае рэжысёр святочнага канцэрта Вольга Борская. – Творчыя нумары будуць суправаджаць масавыя тэатралізаваныя дзеянні. Напрыклад, па плошчы пройдуць атрады салдат, дзяўчаты напішуць пісьмы-трохкутнічкі і раздадуць іх гледачам. Харэаграфічнымі пастаноўкамі займаецца супрацоўніца РДК Алеся Барысоўская. Акрамя работнікаў культуры ствараць святочны антураж дапамагае галоўны інжынер ПМК-55 Леанід Касевіч. Заўсёды магу разлічваць на яго, за што вельмі ўдзячна.


Разгарнецца на плошчы палявая кухня. У партызанскай зямлянцы размесціцца ансамбль “Павятчанка”. Акрамя ігры на інструментах і песень пачастуюць гасцей юшкай. На стылізаваным ваенным грузавіку прыедзе прыфрантавая агітбрыгада. І гэта яшчэ не ўсе адметнасці.


ШТО апрануць? Задаёмся пытаннем, збіраючыся на мерапрыемства. Арганізатары свята прапаноўваюць прыйсці ў стылізаванай ваеннай форме, калі ёсць такая магчымасць. Ці проста прышпіліць бутаньерку. Можна зрабіць футболку з тэматычнымі надпісамі. Так, Вольга Борская пра свой святочны ўбор паклапацілася загадзя. “Перамога будзе за намі” – чорным па белым значыцца на яе майцы.


– Надпісы могуць быць розныя. Напрыклад, “Вораг не пройдзе”, “Мы перамаглі”. Хлопцы могуць пазначыць, што “Первым делом самолёты”. Словам, кожны выбірае на свой густ, – заўважае рэжысёр. – Буду рада, калі ў гэтай ідэі знойдуцца прыхільнікі. 

УРАЧЫСТАСЦІ трэцяга ліпеня пачнуцца з раніцы.
8.45 – збор удзельнікаў свята і пастраенне калоны “Беларусь памятае” на плошчы Памяці загінулых барацьбітоў.
9.00 – тэатралізаваны мітынг “Цана свабоды”.


9.45 – урачыстае шэсце ў рамках акцыі “Беларусь памятае”.
На плошчы Леніна ля РДК у 10.00 распачне выступленне таварыства “Уздым” Цэнтра беларускай культуры г. Даўгаўпілса.
10.30 – тэатралізаваны канцэрт “І ўсё-такі мы перамаглі”.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта