Авторизация
 

Ці надзейна абаронена Міёршчына ад наркотыкаў?

 Ці надзейна абаронена Міёршчына ад наркотыкаў? Вынікі сумеснай работы суб’ектаў прафілактыкі прааналізавалі на чарговым пасяджэнні ў старшыні райвыканкама Ігара КУЗНЯЦОВА.

Праблема наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў актуальная для ўсяго свету. Нават нягледзячы на тое, што большасць дзяржаў узмацняюць санкцыі, нелегальны бізнес для злачынцаў застаецца надзвычай прывабным. І ў першую чаргу з-за прагнай смагі нажывы, за чым бясконцая чарада скалечаных лёсаў, пакутлівы боль, адабраныя жыцці.

Не хочацца верыць, што гэта можа здарыцца з кімсьці з нас, упарта не чуем гісторый, пра якія гавораць наўкол. Пакуль праблема ілюзорная, яна не ўспрымаецца ўсур’ёз. Дай Бог, каб яна ніколі не закранала нашых блізкіх. Аднак трэба памятаць, што чорная хмара насоўваецца ўсё бліжэй.


Як заўважыў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС Андрэй Люцкі, па рэспубліцы назіраецца тэндэнцыя зніжэння выяўленых злачынстваў па незаконным абароце наркатычных сродкаў і асоб, якія іх ужываюць і стаяць на ўліку ва ўрача-нарколага. Аднак незаконны абарот наркотыкаў – адзін з найбольш латэнтных відаў злачыннай дзейнасці, таму ацаніць рэальны ўзровень наркатызацыі грамадства дастаткова складана.


Пра тое, што нельга расслабляцца, сведчыць красавіцкі выпадак, калі ў нашым раёне затрымалі 25-гадовага палачаніна. У яго выявілі чатыры грамы гашыша. Як высветлілася, яшчэ адзін грам разышоўся прыблізна на семярых. Сам хлопец ужывае наркотыкі каля пяці гадоў. Пра тое ведалі бацькі, але праблему замоўчвалі і не дапамагалі сыну вырвацца з чэпкіх лап небяспекі. Такая абыякавасць здзіўляе і насцярожвае.


Каб вынішчаць праблему на карані, у раёне распрацаваны комплекс мер па супрацьдзеянні нарказлачыннасці, прафілактыцы наркаманіі, рэабілітацыі нарказалежных асоб. Дзякуючы сумесным намаганням сілавога блока, ідэалагічнага актыву, служб і аддзелаў райвыканкама сітуацыя не выходзіць з-пад кантролю. Задача нумар адзін – засцерагчы дзяцей. У гэтай справе флагман аддзел па адукацыі, пад яго эгідай арганізавана 40 сустрэч па пытаннях прафілактыкі наркаспажывання і фарміравання здаровага ладу жыцця. Праблемы абмяркоўвалі на бацькоўскіх сходах. Да работы з моладдзю падключаюцца супрацоўнікі міліцыі, спецыялісты РЦГЭ, святары. Прафілактычныя гутаркі праводзяцца цяпер і ў летніх аздараўленчых лагерах.


У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва распрацоўваюць, выпускаюць і распаўсюджваюць буклеты ў рамках праекта “Спыніся!”. Іх у час акцый раздаюць на вуліцы прахожым. Такім чынам даводзяць, што жыццё кожнага ва ўласных руках, і толькі нам вырашаць, ці будуць нашы дні светлымі і насычанымі цікавымі падзеямі.


Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў нацэліў суб’екты прафілактыкі на далейшую пільную работу. Галоўны ўрач Міёрскай ЦРБ Алена Сівая звярнула ўвагу на праблему ВІЧ-інфіцыравання. Штогод у раёне выяўляецца па чалавеку. Калі раней сярод прыезджых, цяпер фігурыруюць часцей свае – дарослыя. Агульная колькасць хворых невялікая, аднак на самой справе іх можа быць куды больш. Па сусветнай статыстыцы, такая бяда насцігае, у асноўным, пасля ўвядзення наркотыка з заражанага шпрыца. На тэрыторыі нашага раёна пераважае палавы шлях перадачы. Трэба ўсім быць пільнымі і клапаціцца пра ўласнае здароўе. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 июня 2019
Александр, Владимир, Георгий, Иосиф, Николай, Павел

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта