Штогод у свеце ў дарожна-транспартных здарэннях гінуць мільёны людзей. Напярэдадні летніх канікул дарэчы нагадаць простыя правілы, якія дапамогуць пазбегнуць бяды.
Вадзіцелям:
- у дварах і жылых зонах пешаходы могуць перамяшчацца і па тратуары, і па праезнай частцы;
- дзіця цяжэй заўважыць, чым дарослага. Будзьце ўважлівыя пры паркоўцы, пачатку руху, развароце, на пераездах і перакрыжаваннях, пры руху заднім ходам;
- захоўвайце хуткасны рэжым;
- пры руху па дварах праверце, ці няма ў зонах “мёртвай бачнасці” дзяцей на двухколавым транспарце.
Бацькам:
- выязджаць на дарогу на веласіпедзе маюць права дзеці старэй за 14 гадоў, на мапедзе і скутары – з 16 гадоў пры наяўнасці вадзіцельскага пасведчання. Неабходна ахоўная амуніцыя: налакотнікі, накаленнікі, пальчаткі, шлем;
- для перавозкі пасажыра ва ўзросце да 12 гадоў патрэбна дзіцячае ўтрымлівальнае крэсла або іншае прыстасаванне;
- не пакідайце дзяцей без нагляду.
Фота для ілюстрацыі.
Ганна ЛІСКОВА, старшыня
раённай арганізацыі БТЧК.