Авторизация
 

Назіранні ў чарзе

 Раз у месяц – паўтара, а бывае і часцей, акунаемся ў савецкае мінулае. Ёсць у горадзе такія месцы, куды ідзеш хутчэй па неабходнасці, чым па жаданні. У іх ліку цырульня КБА. Як звычайна, у нядзелю ў доўгай чарзе на стрыжку бавілі з наведвальнікамі час у развагах.

У нашым горадзе мала дзе можна пастрыгчыся. Пасля таго, як афіцыйна дазволілі абслугоўваць людзей дома, колькасць цырульняў не павялічылася, адзіная дзяржаўная ўстанова ў гэтай сферы – КБА.


У будні сітуацыя з чаргой больш-менш прымальная. У выхадныя, асабліва ў нядзелю, нямала сельскіх жыхароў прыязджаюць у горад па асабістых справах, на рынак, у магазіны, выкройваюць час і на цырульню. Многім шанцуе: трапляюць да майстра без чаргі або праз некалькі чалавек. Але часцей за ўсё даводзіцца чакаць гадзінамі.


У нядзелю прыйшоў сюды ў 11.00, перада мною 11 чалавек. У 14.20 я ўсё яшчэ ў чарзе, хаця многія кліенты не дачакаліся і пайшлі. З 12 да 13 гадзін у майстроў абедзенны перапынак.


Часцей у мужчынскім аддзеле заняты двое, а ў святы і трое цырульнікаў. У буднія дні выязджаюць у раён аказваць паслугі сельскаму насельніцтву. Калі ў зале абслугоўвае адзін, чарга зацягваецца на гадзіны. Майстры якасна і без нараканняў выконваюць свае абавязкі. На іх вялікія адказнасць і нагрузка, а чэргі ўсё даўжэй.


Хутка распачне дзейнасць новы завод, прыедуць работнікі – насельніцтва Міёр павялічыцца. Цырульняў і спецыялістаў не хапае. Раскідвацца каштоўнымі кадрамі нельга, неабходна разумець і шанаваць іх спецыфічную працу. Таму так важна захаваць і мадэрнізаваць КБА.
Разам з суразмоўцамі прыйшлі да высновы, што кліентам не хапае месц для чакання сваёй чаргі, нечым бавіць час. Раней працаваў тэлевізар, а цяпер ён пыліцца на століку ў фае. Хутчэй за ўсё, неабходна лічбавая прыстаўка.


Пакой, дзе нядаўна рабілі тэрміновае фота, пустуе. Яго можна арандаваць індывідуальнаму прадпрымальніку, каб размясціць невялікае кафэ ці абсталяваць дзіцячы пакой, паставіць каву-аўтамат.


Па ўспамінах тых, хто сядзеў са мной у чарзе, раней на другім паверсе стаяў нават більярдны стол. Сёння рэальна марыш хаця б пра касметычны рамонт. Стане куды святлей, калі пабялеюць фіранкі. Можа шэрыя яны для таго, каб маскіраваць за вакном на даху будынка бярозу?

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2021
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта