Авторизация
 

На сцэне пад адкрытым небам у Міёрах разгарнулася свята дзяцінства

Больш фота ў групе ОК

У стагоддзе найсучасных тэхналогій дзеці таксама любяць казкі. І зусім не супраць аказацца іх героямі. На мінулым тыдні на плошчы ля раённага Дома культуры прайшло свята дзяцінства. Яго ўдзельнікі спявалі, танцавалі, каталіся на атракцыёнах і весяліліся.

 Задавалі тон святу супрацоўнікі раённага Дома культуры і маленькія артысты. Рэжысёры Марына Латыш і Вольга Борская павялі дзетак у чароўны свет казкі. Дзейства на сцэне, калі артысты імкнуліся вярнуць выкрадзеную кнігу, шчодра перасыпалі выступленнямі ансамбля “БЭМС”, харэаграфічнага калектыву Аляксандры Катышавай, узорных тэатра авангарднай моды і эстраднай студыі, дзіцячага тэатра “Відарыс”.


 Аднак свята не абмяжоўвалася сцэнай пад адкрытым небам. Маленькія гледачы танцавалі побач і імкнуліся да сваіх старэйшых сяброў.
 Пасля таго, як кніга казак вярнулася на сваё месца, увагу малых прыцягнулі фіксікі Мася і Папус. Гульнёвая праграма не пакінула раўнадушных. Дзеткі шчыра спявалі і танцавалі, вадзілі паравозік і адказвалі на пытанні вядучых Ірыны Цярэнцьевай і Яны Шмарлоўскай.
Плошча ля РДК вабіла яркімі фарбамі касцюмаў, звонкімі галасамі і залівістым смехам. У свеце дзяцінства няма правіл і забарон. Аднак толькі не тады, калі размова  пра бяспеку. Працавала пляцоўка ад раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, дзе малыя ўдзельнічалі ў віктарыне і атрымлівалі падарункі. Спрабавалі сябе ў ролі выратавальнікаў, седзячы ў пажарнай машыне і кіруючы брандспойтам.


Бесклапотнае маленства мінае хутка, яму на змену прыходзіць летуценная маладосць. Толькі ад нас, бацькоў, залежыць, якімі ўспамінамі напоўніцца гэты чароўны час у нашых дзяцей. 

Фотаматэрыял аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта