Авторизация
 

Погляд: "Шкодная прыгажосць"

 Радаўніцай жыхары райцэнтра масава ўдзельнічалі ў богаслужэнні ў царкве, потым – у мітынгу-рэквіеме на цэнтральных гарадскіх могілках, памінальнай ліціі і асвячэнні магіл. Гэтым падзеям папярэднічала добраўпарадкаванне пахаванняў. Традыцыя, непадуладная часу. У пачатку мая натуральных кветак яшчэ няшмат, могілкі паўсюдна расцвілі штучнай, пластыкавай прыгажосцю. 

Гэтая мода распаўсюдзілася ў апошнія дзесяцігоддзі, хаця царква яе не ўхваляе. Па сведчаннях святароў, памерлым патрэбны крыж, цішыня, малітва і ўдзячная памяць нашчадкаў.


Супраць пластыку на могілках экалагічныя службы: сінтэтычныя кветкі вырабляюцца са штучных матэрыялаў, якія ў прыродным асяроддзі захоўваюцца не адну сотню гадоў і не проста засмечваюць, а нават прыгнятаюць прыроднае асяроддзе. Вучоныя яшчэ не вынайшлі, на што і як іх можна было б перапрацаваць з карысцю. Паліць пластык тым больш небяспечна, бо ў атмасферу трапляе шмат шкодных, нават атрутных рэчываў. Між тым работнікі камунальнай службы сведчаць, што толькі перад Радаўніцай з адных новых могілак у райцэнтры вывезлі трактарны прычэп старых пластыкавых вянкоў і такіх жа пабляклых кветак. Звычайна кантэйнеры тут напаўняюцца за адзін – два тыдні, у іх пераважаюць раслінныя рэшткі і смецце.


Пластыкавая могілкавая прыгажосць шкодзіць нам, жывым. І патрабуе выдаткаў, бо цэны на яе няўхільна растуць, асабліва далей ад вялікіх гарадоў, у нашай правінцыі.


Разумею прадаўцоў штучнай пахавальнай атрыбутыкі ў спецыяльных магазінах (невыпадкова колькасць такіх гандлёвых устаноў пастаянна павялічваецца) і рынкавых “кветачнікаў”, што нядрэнна зарабляюць. Прыкіньце кошт букета, які трэба перад святам абнавіць толькі на адных гарадскіх могілках, дзе колькасць пахаванняў набліжаецца да 1700! І гэта ўсё з нашых кішэняў.


Памерлым такая прыгажосць патрэбна?
Другі бок справы чыста практычны. У сям’і гора, у іншасвет адышоў нехта з родных. Нават калі такое можна прадбачыць, смерць блізкіх заўсёды застае знянацку. За дзень – другі трэба вырашыць шмат арганізацыйных і фінансавых пытанняў. Чаго ўтойваць, пахаванне дарагое мерапрыемства. Ды і пасля яго трэба жыць. Ці не лепш сродкі, якія выдаткоўваем на недаўгавечную штучную прыгажосць, перадаць сям’і памерлага. Разам са словамі спачування, рэальнай падтрымкай. І з жывымі дзвюма – чатырма кветачкамі.


Ва ўсім свеце мацнее рух за захаванне чыстага, здаровага прыроднага асяроддзя. Заклікаю далучыцца да яго раней, чым атруцім планету, а разам з ёй – і саміх сябе. Для гэтага патрэбна не так шмат. Усё больш людзей занепакоены захаваннем прыроднай разнастайнасці, рацыянальным выкарыстаннем рэсурсаў планеты. Паступова чалавецтва пераходзіць на натуральнае харчаванне, адмаўляецца ад аднаразовага пластыку і шкодных рэагентаў. Пойдзем з імі разам, іншага шляху няма. 

Р.S. Хутка Троіца, зноў спачатку сезоннае добраўпарадкаванне, а потым масавае паломніцтва на могілкі. Прычэпамі будзем вывозіць старыя вянкі і пабляклыя сінтэтычныя кветкі, утвараць ядавітыя звалкі? А потым добраахвотна адновім на пахаваннях шкодную для нашага жыццёвага асяроддзя прыгажосць?  

Фота для ілюстрацыі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта