Авторизация
 

У Міёрах адбылося пасяджэнне клуба “Астравок надзеі”

 На мінулым тыдні Сацыяльна-педагагічны цэнтр правёў у раённай дзіцячай бібліятэцы чарговае пасяджэнне клуба “Астравок надзеі” для выхаванцаў прыёмных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, прысвечанае Дню сям’і. Удзельнічалі шэсць дэлегацый, 16 дзяцей з мамамі. Кожная прынесла з сабой “Кнігу жыцця” – альбом-дзённік пра дамашнія і школьныя справы, захапленні, падарожжы, святы. Менавіта пра важнасць такога летапісу для станаўлення кожнай асобы і ўмацавання сямейных адносін пачала агульную размову вядучая, загадчыца аддзялення Цэнтра Анжаліка Банькоўская. 

Кожная дэлегацыя вуснамі дарослых і дзяцей паімкнулася стварыць свой сямейны партрэт. Як правіла, пад здымкі на тэлеэкране гучаў аповяд: мы ўвесь час разам, мы дружныя, агульнымі намаганнямі вырашаем дамашнія праблемы, працуем у доме і на агародзе, вучымся, нечым захапляемся, удзельнічаем у цікавых справах, паездках, дасягаем поспеху.


Школьніца Даша прачытала пра сябе, напісаны роўнымі буйнымі літарамі, тэкст: “У гэты дом я трапіла самая маленькая. Мне было ўсяго два гады. Летам мы часта ездзім у санаторыі і лагеры. Калі цёпла – купаемся ў возеры. Любім адпачываць у “Лясной казцы”, там вельмі прыгожа, шмат жывёл, розныя палосы перашкод. Адным словам, падабаецца добра праводзіць час. Таксама любім дапамагаць на агародзе і дома.


У нас вельмі таленавітыя дзеці. Саша іграе ў футбол, Арына займаецца танцамі і прыгожа спявае, Насця захапляецца бісерапляценнем, Косця – разьбой па дрэве і добра размаўляе па-італьянску. Антон – дэгустатар. А я люблю маляваць і амаль год займаюся турызмам. Цёця Таня – повар, добрая дамашняя гаспадыня, а таксама настаўнік. Яна вельмі заняты чалавек, але заўсёды знойдзе час для кожнага, бо яна нас вельмі любіць”.


Не высвятляў, выхаванкай якой “цёці Тані” з’яўляецца Даша. Калі меркаваць па слоўных партрэтах, створаных на сустрэчы, прыёмныя мамы і выхавацелі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў галоўным падобныя: Таццяна Голіцкая, Таццяна Цімафеева, Таццяна Кліменцьева, Алена Гоч, Вольга Катышава, Жанна Лошына. Ім і іх выхаванцам было што расказаць пра сябе. А таму з рук у рукі пераходзілі здымкі, заваяваныя дыпломы і граматы, атрыманыя падарункі і сувеніры, здабытыя аўтографы славутых людзей.


Яшчэ больш даведацца, што яднае аўдыторыю, дазволіла гульня “Наш дом”. На цаглінках будынка дзеці напісалі важныя словы: дабрыня, узаемадапамога, любоў, павага, клопат, утульнасць, давер, усмешка, цярпенне… Усе не пералічваю, бо іх набралася 14. Потым былі конкурс народнай мудрасці ў прымаўках, гульня для дарослых і дзяцей “Раз – рамонак, два – рамонак” наколькі яны ведаюць адзін другога. Ці спробы жэстамі загадаць выхаванцам “прыбяры ў пакоі”, “памый посуд” або “час спаць”, а самім зразумець тлумачэнне, што “трэба здаць металалом”, “маму клічуць у школу” або “цяпер пайду пагуляю, а ўрокі зраблю потым”.


У час пасяджэння дарослыя і дзеці разам складалі меню страў пры абавязковым выкарыстанні буракоў, морквы і цыбулі, займаліся “тлумачалкамі”, дэманстравалі найбольш выразныя рухі розных танцаў. А калі давялося ствараць кампазіцыі “Дружная сям’я”, чамусьці атрымліваліся толькі абдымкі, пяшчотныя дотыкі.


Самым яркім пацверджаннем дзіцячых талентаў стала музычнае суправаджэнне мерапрыемства. Іграў на сінтэзатары і гітары пад апладысменты ўдзельнікаў юны музыка Уладзімір Іваноў.


У заключэнне ўсе разам выразалі папяровыя далонькі, на іх пісалі сямейныя мары. З такіх шматколерных выяў утварылася крона дрэва жаданняў. Іх дамовіліся не агучваць, каб збыліся.


Апошнім акордам пасяджэння стала знаёмства з новай дзіцячай літаратурай, якая з’явілася ў бібліятэцы. Яго правяла бібліятэкар Таццяна Вішнеўская.


Разыходзіліся юныя наведвальнікі “Астраўка надзеі” з добрым настроем і падарункамі ад евангельскай царквы пасля фатаграфавання “на памяць”. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта