Авторизация
 

Крышачкі з калекцыі выхаванцаў Міёрскага яслі-сада № 2

 Ведаеш, для чаго трэба збіраць крышачкі? – пытаюся ў выхаванца Міёрскага яслі-сада № 2 Данііла Марцінкевіча.


– Каб дзецям дапамагаць, –  адразу адказвае хлопчык. Данііл у ліку актывістаў па зборы крышак.

Загадчык яслі-сада № 2 Таццяна Міронава радасна дэманструе два вялікія мяхі з крышкамі. Гэта не першы ўнёсак установы ў праект “Новая жизнь в обмен на крышечки”.

ЗБІРАЦЬ крышачкі ў садку пачалі восенню мінулага года. У кожнай групе ўстанавілі самаробныя кантэйнеры з лагатыпамі праекта. Расказалі пра акцыю на бацькоўскіх сходах.


– У добрай справе задзейнічаны і дзеці, і выхавацелі, і работнікі ўстановы. Кожная група збірае крышачкі ў свой кантэйнер, пасля перасыпаем у агульны мяшок, – расказвае загадчыца яслі-сада. – На мой погляд, праект “Новая жизнь в обмен на крышечки” – цудоўная магчымасць зрабіць больш чыстым навакольнае асяроддзе і дапамагчы хворым дзеткам. Нават калі кожны выхаванец садка прынясе па адной крышачцы, колькі іх набярэцца!

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта