Авторизация
 

Увага на бяспеку дзяцей у час канікул!

 У летні перыяд міліцыя сумесна з работнікамі АСВОДу, МНС і іншых служб будзе праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на забеспячэнне бяспекі і папярэджанне супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да грамадзян, недапушчэнне гібелі людзей падчас адпачынку.

НАША бяспека перш-наперш залежыць ад нас саміх. Хто беражліва ставіцца да ўласных жыцця, здароўя і маёмасці, не парушае правы іншых людзей, у меншай ступені рызыкуе стаць ахвярай вады, агню ці зламысніка.
Адпачываючы на вадаёмах, не парушайце наступныя рэкамендацыі.


НЕЛЬГА:
- купацца ў забароненых месцах;
- забруджваць вадаёмы, парушаць рэжым утрымання водаахоўных зон;
- заходзіць у ваду і купацца ў стане ап’янення;
- заплываць за буі;
- падплываць да лодак і іншых плавальных сродкаў;
- забірацца на тэхнічныя і папераджальныя знакі, буі і іншыя прадметы;
- скакаць у ваду з лодак, кацераў, прычалаў, іншых не прызначаных для гэтага прыстасаванняў. А таксама ў месцах з невядомымі глыбінёй і станам дна;


- выкарыстоўваць выратавальныя сродкі і прыстасаванні не па прызначэнні;
- плаваць на дошках, бярвёнах, лежаках, аўтакамерах, надзіманых матрацах;
- гуляць у вадзе ў гульні, якія могуць прывесці да няшчаснага выпадку;
- падаваць несапраўдныя сігналы трывогі;
- пакідаць без нагляду малых дзяцей;
- купацца пры захворваннях скуры;
- мыць бялізну, купаць жывёлу.


Пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы неадкладна паведамляйце ў аператыўна-дзяжурную службу раённага аддзела ўнутраных спраў на нумары 4 12 02, 102. Тэлефоны працуюць кругласутачна.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзіслаў УТКІН,

начальнік аддзялення аховы

правапарадку і прафілактыкі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта