Авторизация
 

Дакуль будуць сабакі "спраўляць патрэбу" на адной з галоўных вуліц Міёр?

 Класічным стаў выраз, што нідзе так не лгуць, як на вайне і паляванні. Дадам, што нідзе так не праяўляецца чалавечая двудушнасць, як у адносінах да дамашняй жывёлы. Нібы ўсё зразумела: мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Пастулат Маленькага Прынца засвоілі, кіруемся законам аб ахове жывёльнага свету, выказваемся ў любові да гадаванцаў. Адкуль тады бяздомныя сабакі і каты? Чаму ад агрэсіўных зграй трэба ратавацца?

Гэта праблемы даволі вялікія, ёсць нібы нязначныя.
Мець у доме ці кватэры пародзістага гадаванца цяпер модна. Як вынік – зварот у рэдакцыю з вуліцы Дзяржынскага: штодзень з раніцы назіраю, як па газоне насупраць маіх вокнаў гаспадары водзяць на прагулку ў абодва бакі сабачак. Іншы раз налічваў да 19 “пар”. Прычым, уладальнік, як правіла, без пакета і савочка, а чацвераногаму прыродную патрэбу спраўляць неабходна. Крыху пазней па гэтай жа вуліцы скіроўваюцца ў садок дзеці. З раніцы звычайна мамы вядуць малых за руку, хаця і не заўсёды. З вечара малеча больш актыўная, вырываецца на той жа газон, дзе пакінулі “сляды” сабачкі. Летам дзеці могуць пакачацца па траве…


Званок з Камуністычнай: у двары аднаго са шматкватэрных дамоў ля кантэйнернай пляцоўкі знайшлі прытулак бадзячыя каты. Падкормлівае іх “аматарка жывёлы” з суседняга дома. Вось гэтыя рознакаляровыя разбойнікі, як з’явіцца “натуральная патрэба”, шукаюць рыхлую зямлю. А яна на клумбах, дзе іншыя гаспадыні – аматаркі прыгажосці – садзяць кветкі. Каты шкодзяць раслінам і пакідаюць зусім іншыя ”водары”.
Стаўлюся з пэўным падазрэннем, калі нехта сцвярджае, што надта любіць дамашніх гадаванцаў. Вынікам такой “любові” не стане новае папаўненне бяздомнай зграі ці нечаканыя клопаты для суседзяў, прахожых?

Фота з архіва.
Леанід МАТЭЛЕНАК. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта