БО Красного Креста оказывает помощи

 Да 1 чэрвеня працягваецца месячнік Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. БТ Чырвонага Крыжа аказвае дапамогу пацярпелым у надзвычайных і крызісных сітуацыях, інвалідам. Каб выконваць гэтыя задачы, неабходна ваша падтрымка. Па крупінцы збіраюцца сродкі ў агульную дабрачынную скарбонку.

На Міёршчыне не застаюцца ў баку ад чужой бяды калектывы цэнтральнай раённай бальніцы, аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, участкаў вузлоў паштовай і электрычнай сувязі, Следчага камітэта, натарыяльнай канторы, раёна газазабеспячэння, мясакамбіната, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама, устаноў адукацыі раёна, аддзела Дэпартамента аховы, прадстаўніцтва Белдзяржстраху, “Белаграпрамбанка”, райвыканкама, а таксама жыхары раёна.


У 2018 годзе “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” аказала гуманітарную дапамогу малазабяспечаным грамадзянам Міёршчыны на суму звыш 8 тысяч 738 рублёў. Перадалі цэнтральнай раённай бальніцы па 10 функцыянальных ложкаў і матрасаў, інвалідную каляску, двое хадункоў. Усяго Міёршчына атрымала дапамогу на суму 18 тысяч 936 рублёў.


У бягучым годзе нам таксама патрэбна падтрымка. Просім паўдзельнічаць у зборы сродкаў, пералічыўшы аднаразовы членскі ўзнос ці дабрачыннае ахвяраванне. Разліковы рахунак BY31BLBB30150300201908001001 (у беларускіх рублях) у Дырэкцыі ААТ “Белінвестбанк” па Віцебскай вобласці, БІК BLBBBY2X, УНП 300201908. Копію плацежнага даручэння просім адправіць па факсе 4 17 72.


Шчыра дзякуем усім і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва.

Фота для ілюстрацыі.
Ганна ЛІСКОВА,
старшыня Міёрскай
раённай арганізацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.