Авторизация
 

Былі падставы завітаць да міярчан Міхаіла і Клеапатры Пальчахоў

 Падстаў завітаць да міярчан Міхаіла і Клеапатры Пальчахоў было дастаткова. Нядаўна гаспадар адзначыў 75-годдзе і ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта. Першым восеньскім месяцам яны адзначаць паўстагоддзе сумеснага жыцця. А там наблізіцца круглая дата, як сям’ёй засяліліся ва ўласную хату. 

Калісьці старэйшая дачка Наталля, галоўны бухгалтар вялікай сталічнай фірмы, напісала пра іх наступныя вершаваныя радкі:

Милее и важнее чаще здесь бывать,
Пройти вдоль дома с красной чарепицей.
Почтовый адрес – Ермака, дом пять,
Какое там сравненье со столицей!
Навстречу выйдут, не успеем зарулить,
Родные люди – мама с папой вместе.
Улыбок, радости и слёз не заглушить,
Я снова дома, в этом райском месте…
Цветут вокруг цветы и аромат их мил,
Дыхание весны у отчего порога…

І цяпер тут усё так жа: Міхаіл Фёдаравіч і Клеапатра Сцяпанаўна сядзяць побач на канапе і дапаўняюць адзін аднаго.
… Гэты род Пальчахоў паходзіць з Мацюкоў, вёскі, якую ведаем як Беларуская. Іх сям’я была вялікая і працавітая, гаспадар меў уласную кузню. Пяцярым дзецям бацька пакінуў запавет: заўсёды адстойвайце сваю пазіцыю; калі ўзяліся за справу – давядзіце яе да канца. Але гэта не азначае, што нельга рызыкаваць. Ён, незадаволены заробкамі ў калгасе “За мір”, у 1961 годзе перабраўся з сям’ёй ў Шаркаўшчынскі раён, перавёз туды сваю кузню. За месяц на новым месцы зарабіў больш, чым на старым за год. Вядома, пры падтрымцы сына-малатабойцы. Міхаіл скончыў Дворнасельскую сямігодку і восьмы клас у Міёрах. Потым у Друйскім СПТВ вучыўся на трактарыста. Атрымаў працоўную загартоўку, павадзіў па палях калгаса імя Гагарына ў Навасёлках гусенічны ДТ-54, змена на якім пры ворыве тады доўжылася круглыя суткі.


Пасля арміі (служыў начальнікам станцыі ва ўрадавай сувязі ў Венгрыі) зноў стаў трактарыстам, цяпер у Міёрскім райаб’яднанні “Сельгастэхніка”. Тут замацавацца было прасцей, бо ў аддзеле кадраў працаваў брат. Запомніўся торфаўчастак “Зялёнка” за Старым Пагостам, дзе на нарыхтоўцы тарфакрошкі спаборнічаў з вопытным механізатарам Сяргеем Удобкіным. Побач фрэзеравалі, варушылі, валкавалі і буртавалі арганіку для калгасных палёў. Здаецца, сапернік знаходзіўся на балоце не больш часу, а працавалі ад цямна да цямна, але па паказчыках заўсёды выходзіў наперад, калі па дзесяцідзёнках абмяралі нарыхтаванае. А перадавіку заўсёды пашана і прэмія.
Вопыт, старанне і дапытлівасць дапамаглі Міхаілу Фёдаравічу перагнаць свайго калегу.


Але ж ён вельмі хацеў стаць экскаватаршчыкам. І праз колькі месяцаў паехаў на спецыяльныя курсы ў Глыбокае. Пасля гэтага перасеў на невялікі, ды паўсюль патрэбны трактарны экскаватарчык ЮМЗ.


 Здатнага да тэхнікі механізатара заўважыла кіраўніцтва райаб’яднання: праз год яму прапанавалі пасаду майстра-наладчыка. На ўласнай вытворчай базе праводзіў тэхабслугоўванне трактараў, ездзіў па аб’ектах, дапамагаў брыгадам рамантаваць тэхніку. Сваёй ролі ў прафесійным росце Міхаіл Фёдаравіч нібы і не заўважае. Лічыць, што проста шанцавала з кіраўнікамі. Чалавечным быў Мікалай Яўстаф’евіч Шкляр. Надта цаніў добрых работнікаў Іван Іванавіч Авін. Проста вырашаліся самыя складаныя пытанні з Алегам Мікалаевічам Кунцэвічам. Давяраў падначаленым і разлічваў на іх самастойнасць Васіль Васільевіч Верын. Умелі працаваць у новых умовах Юрый Мікалаевіч Лагунёнак і Іван Генадзьевіч Сушко.


Але ж праяўлялася бацькава навука і ў самога Міхаіла Фёдаравіча. Невыпадкова дачка прыкмеціла:


Характер твёрдый, волю в кулаке
Ты унаследовал от Фёдора по праву.
Жить не привык бездумно, налегке,
Фамилии Пальчех присущи эти нравы.


Валявы характар і вопыт у торфанарыхтоўцы садзейнічалі таму, што яму прапанавалі пасаду брыгадзіра трактарнай брыгады. Было гэта 21 красавіка 1969-га. Гэты год запамінальны яшчэ адной падзеяй: Міхаіл Фёдаравіч і Клеапатра Сцяпанаўна, якая працавала тэхнікам стала заказаў райсельгастэхнікі, стварылі сям’ю. Пастаянна кантактавалі па рабоце, але хто на каго першым “паклаў вока”, так і не ўдалося высветліць. Відаць, усё было ўзаемна-адначасовым, бо надта ў нечым асноўным яны падобныя.


Пара зарэгістравала шлюб у канцы верасня, а ў снежні кіраўніцтва райсельгастэхнікі прапанавала ім кватэру. Між тым, праца брыгадзіра трактарнай брыгады ў складзе райсельгастэхнікі, а затым райсельгасхіміі, была няпростай. У сезон нарыхтоўкі тарфакрошкі – літаральна ад цямна да цямна на торфаўчастках “Лаўкі”, “Белеўцы”, “Вусаўцы”, “Асавы”. На вочы трапіла нататка “Арганіка на патоку” з раённай газеты “Сцяг працы” за 20 лістапада 1975 года:


«Сёлета за сезон механізатары Асінаўскага спецаддзялення “Сельгастэхніка” нарыхтавалі 290 тысяч тон тарфакрошкі, на 30 тысяч тон больш даведзенага задання. Цяпер яны шпаркімі тэмпамі вывозяць вітаміны ўрадлівасці на палі гаспадарак раёна.
… Прасторны торфаўчастак раскінуўся непадалёку ад вёскі Вусаўцы, што ў калгасе “Перамога”. З ранку да позняга вечара яго абуджае гул трактараў, аўтамашын. Па выезджанай каляіне на “газіку” накіроўваемся да досыць высокага, доўгага бурта. Тут пануе працоўнае напружанне.


– Гэта працуе атрад механізатараў нашага спецаддзялення, – тлумачыць брыгадзір Міхаіл Фёдаравіч Пальчэх. – Усяго на вывазцы арганікі занята 25 транспартных адзінак. Звяно, у якім 14 гусенічных трактараў і кожны з двума прычэпамі, дастаўляе тарфакрошку на палі калгаса “Перамога”, а 11 колавых транспарціруе яе ў “Парыжскую камуну”».


Цытата найбольш ярка характарызуе тую работу, за якую ў 1976 годзе Міхаіл Фёдаравіч адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Гэтай падзеі папярэднічалі прызнанне пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва, занясенне на раённую і абласную Дошкі гонару, узнагароджанне мноствам грамат рознага ўзроўню, рэгулярнае прэміраванне. Пры тым энергіі і запалу хапіла, каб адначасова ўзвесці ўтульны дом, закончыць сярэднюю школу і адолець тэхнікум у Гарадку.


Отец, тобой гордиться можем мы, –
Здесь всё построено его руками,
Строгал, копал, пилил с утра до темноты,
Колодец, дом большой, гараж и баню.
Обдумывал, просчитывал до мелочей,
Сам создавал проекты, планы,
Чтоб было где растить двоих детей,
Чтоб пышно расцветали будущие дамы.
Садил деревья, городил забор,
Мостил дорожки всем на загляденье,
Времён тяжёлых сдерживал напор,
А впрочем, здесь не место удивленью.


Пасля 11-гадовага напружанага брыгадзірства Міхаіл Пальчэх працяглы час узначальваў адказную службу аўтаперавозак, працаваў у аддзеле паставак. На адпачынак пайшоў у снежні 2013-га.


Цяпер разам з жонкай займаецца гаспадарчымі справамі, на асабістым падворку іх заўсёды хапае, “вырашае ўзроставыя праблемы” і радуецца прыезду дачок з Мінска і Браслава з зяцямі і ўнукамі. 

Фота аўтара і з асабістага архіва сям’і ПАЛЬЧЭХ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта