Авторизация
 

У Дзісне дэвіз — чысціня, парадак, азеляненне

 29 чэрвеня Дзісна адзначыць свята горада. Пры аб’ездзе вуліц рэйдавыя групы райвыканкама заўважылі, што мясцовым дэвізам стала чысціня, парадак, азеляненне, уладкаванне памятных месц, культура паркаў і зон адпачынку. 

І настрой у насельніцтва вясенні. У дзень інфармавання, калі наведалі вытворчыя і сацыяльна-культурныя аб’екты, у працоўных калектывах не скардзіліся, гучалі толькі просьбы і пажаданні.

На пачатак года ў горадзе пражывала 1449 чалавек, з іх 749 працаздольнага ўзросту, 492 пенсіянеры, з якіх адзін удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, 66 інвалідаў І і ІІ груп, 24 адзінокіх і 362 адзінокапражываючых, сем шматдзетных сем’яў і пяць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы. Гэтыя катэгорыі грамадзян патрабуюць пільнай увагі. Дэпутаты гарсавета, старэйшыны пастаянна цікавяцца іх умовамі жыцця, унікаюць у праблемы і патрэбы, дапамагаюць своечасова іх вырашыць. Задача грамадскасці – рабіць усё належнае, каб павысіць узровень жыцця гараджан.


І ў ходзе дня інфармавання ніводную з агучаных тэм не пакінулі без увагі. Дзісенцы прыкмецілі ў сваім горадзе вялікую колькасць бяздомных сабак, у сувязі з гэтым хвалююцца за бяспеку дзяцей. Па вуліцы Юбілейнай ля магазіна будаўнічых матэрыялаў дарожным знакам забаронены прыпынак аўтамабілям. Вось і разважаюць пакупнікі, як загрузіць габарытны тавар, не парушаючы правіл. Намеснік начальніка РАУС Святаслаў Паніч супакоіў, што знак забараняе менавіта працяглую паркоўку ля магазіна, для гэтага адведзена месца непадалёк. А пад’ехаць на пагрузку можна.


У Восцевічах з правага боку ўздоўж тратуара магутная каранёвая сістэма векавых дрэў узняла асфальтавае пакрыццё, што перашкаджае зручнаму перамяшчэнню пешаходаў. Матулі з каляскамі хвалююцца за трываласць моста, калі па ім імчыць буйнагабарытная тэхніка. А дазволеная нагрузка на канструкцыю толькі пяць тон. Як запэўніў старшыня гарсавета, для хваляванняў няма падстаў. Трактар МТЗ столькі не важыць, нават калі загружаны смеццем. Але і ён зрэдку скіроўваецца на мост, часцей едзе ў аб’езд.


Ля Дзісенскай школы чакаюць пешаходнай разметкі. Аматары культурнага адпачынку прагнуць рамонту даху гарадскога Цэнтра культуры. Ён зацякае, псуецца абліцоўка. Паўтара тыдні таму ішоў дождж, а са столі і ў сонечнае надвор’е капае.


На гэты раз у дзісенцаў ніякіх прэтэнзій да гандлёвага абслугоўвання, пра якое цяпер клапоціцца Ушацкае райспажыўтаварыства. Паліцы запоўнены, патрэбы і пажаданні пакупнікоў задавольваюцца. Не наракалі на медабслугоўванне, бездакорна працуюць астатнія сацыяльныя аб’екты.


За бяспекай у горадзе сочыць Савет грамадскага пункта аховы правапарадку. З пачатку года правялі чатыры пасяджэнні, заслухалі 20 чалавек. Як паведаміў намеснік начальніка РАУС Святаслаў Паніч, крымінагенная абстаноўка на тэрыторыі гарсавета палепшылася. За чатыры месяцы сёлета зарэгістраваны два злачынствы: забойства і крадзеж, якія ўжо раскрыты. Складзена 40 адміністрацыйных пратаколаў. Летась за аналагічны перыяд учынена дзевяць злачынстваў.


Па папярэджанні гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый, працуе назіральная камісія. Сумесна з супрацоўнікамі пажарнай службы раёна, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду праваахоўнікі абследавалі 215 домаўладанняў, у тым ліку ўсе льготнай катэгорыі. Праінструктавалі 409 чалавек.


Як паведаміў намеснік начальніка РАНС Уладзімір Рачыцкі, на тэрыторыі Дзісенскага гарсавета здарыліся два пажары, тры загаранні смецця, у тым ліку сухой расліннасці. Прычынай узгарання надворнай пабудовы па вуліцы Каперніка стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Адзначана, што раней па гэтым жа адрасе і аналагічнай прычыне ўжо здаралася падобная бяда. Неасцярожнае абыходжанне дзіцяці з агнём стала прычынай загарання гаража па вуліцы Леніна. Пажарам знішчаны аўтамабіль Фольксваген Джэта, пашкоджаны ВАЗ-2108 і трактар Т-40 з суседняга ўчастка.


Нормы і правілы пажарнай бяспекі парушаюцца на тэрыторыі старых і пустуючых дамоў, якія не ачышчаны ад сухой расліннасці, не абмежаваны доступ да аварыйных канструкцый. Гэтыя і іншыя праблемы давя- дзецца выпраўляць.


Калі вярнуцца да прагулкі па вуліцах горада, без каментарыяў зразумела, што тут добра папрацавалі. Як і ў любым доме, дзе павінны запанаваць чысціня і парадак, першай справай дбайныя гаспадары зрабілі генеральную ўборку. Прадпрыемствы і ўстановы сочаць за падведамнымі тэрыторыямі пастаянна. Не адстаюць домаўладальнікі. У трох арганізаваных суботніках удзельнічалі каля 50 чалавек. Сумеснымі намаганнямі з далучэннем Дзісенскага лясгаса, ЛВДС “Дзісна”, Аўтасэрвіса-Дзвіна, Дзісенскай школы ўбіралі грамадскія месцы, сквер, берагавую лінію ракі. Па Тэльмана пафарбавалі агароджу, па Леніна – прыпыначны павільён. Палепшыўся выгляд горада за кошт прафілявання вуліц з грунтовым пакрыццём, ямкавага рамонту па Леніна, Юбілейнай і Дзвінскай.


Ідэальны парадак на тэрыторыі помнікаў і воінскіх пахаванняў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адрэстаўравалі магілу ахвярам фашызму па вуліцы Пушкіна, на што затрацілі 999 рублёў.


Значна папрыгажэлі вуліцы Леніна, Юбілейная, Першамайская, Арджанікідзэ. Тут высеклі аварыйныя дрэвы, астатнім сфарміравалі кроны. Занялі свае месцы маладзенькія сосны, дубы, клёны і бярозкі – усяго каля 260 дрэў.


На перакрыжаванні Юбілейнай і Кірава ўстаноўлена асвятленне сквера. У горадзе цяпер два новыя інфармацыйныя стэнды з падрабязнай картай мясцовых славутасцей, на ўездзе – указальны аншлаг.


Месцамі нахілена і аблезла агароджа, не ў парадку кантэйнеры для смецця. Але ў цэлым папрыгажэла. Адзінае, на што звярнула ўвагу старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, пакуль не стала звычным па прыкладзе еўрапейскіх гарадоў упрыгожваць прылеглую тэрыторыю клумбамі і газонамі. Яркія фарбы лета, а з імі і архітэктурныя формы, выдатна дапаўняюць афармленне горада. Яшчэ не позна навярстаць і працоўным калектывам, і домаўладальнікам. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта