Авторизация
 

Вынікі месячніка па навядзенні парадку на зямлі

 Вынікі месячніка па навядзенні парадку на зямлі, азеляненні тэрыторый падвялі на мінулым тыдні на пасяджэнні раённага штаба па добраўпарадкаванні.  

Адкрываючы пасяджэнне, кіраўнік штаба, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава звярнула ўвагу, што мы – гаспадары на сваёй зямлі. Святы абавязак кожнага трымаць яе ў парадку, пастаянна і мэтанакіравана без падказак і ўказанняў імкнуцца да навакольнай прыгажосці.

Многія жыхары райцэнтра, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў усведамляюць, што прыемней жыць у чысціні, сярод кветак, чым між смеццевых гор. Тое засведчылі рэйдавыя групы райвыканкама, якія напярэдадні абследавалі прыватныя домаўладанні, падведамныя і замацаваныя тэрыторыі. А эталоннымі па праву можна лічыць старанні газавікоў. Ва ўнісон росквіту прыроды прыўносяць яны новыя дэталі ў афармленне сваёй тэрыторыі. З дызайнерскім густам фарміруюць кветкавыя кампазіцыі, своечасова абкошваюць газоны. Як вынік – паўсюдны еўрапейскі бляск, які знайшоў тут пастаянную прапіску. Сочаць за парадкам калектывы раёна электрасетак, устаноў адукацыі, Белдзяржстраху, лінейнай дарожнай дыстанцыі № 342.


Як звярнула ўвагу намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Вераніка Вішнеўская, ад смецця і пяску ў цэнтры горада ачысціліся. Цяпер адно з актуальных пытанняў – абкошванне. Пасля доўгачаканага дожджыку сакавітая трава актыўна ўзялася ў рост. Косы загулі, але не ўсюды. Трэба актывізавацца і ў барацьбе з баршчэўнікам, зараснікі якога сустракаюцца ўжо не толькі за межамі горада.


Што да прыватных домаўладанняў, нельга ператвараць двары ў склады будаўнічых матэрыялаў, у адстойнік для аўтамабіляў, у тым ліку разукамплектаваных. І з аблезлымі і гнілымі агароджамі больш не могуць мірыцца. Выдавалі прадпісанні на тэрміновы рамонт. Многія адразу ўзяліся за рэстаўрацыйныя работы. Некаторыя ўпарціліся. У выніку дэмантажу канструкцый 52 домаўладанні па вуліцах Леніна, Кірава, Кастрычніцкай, Ізварына засталіся насцеж адкрытымі.


Кіраўнік штаба Марыя Баніфатава завастрыла ўвагу на кветкавым афармленні. На клумбах ужо адцвітаюць нарцысы і цюльпаны. На змену ім просяцца новыя сезонныя кветкі. Актыўнічаюць кветкаводы ЖКГ. Аднак яркія кампазіцыі павінны ўпрыгожваць не толькі цэнтр горада. Фарбамі лета варта па-максімуме замяніць газоны. Там, дзе ландшафтным дызайнам перашкаджае займацца суцэльнае асфальтавае пакрыццё, дапамогуць стойкі вертыкальнага азелянення. Такія прапанавалі ўстанавіць ля раённага Дома культуры.


Санітарныя праблемы горада агучыла галоўны ўрач РЦГЭ Галіна Федуковіч. З яе слоў, на працягу месячніка маніторынгам ахапілі 82 тэрыторыі аб’ектаў райцэнтра, парушэнні выяўлены на 14. У большасці нерэгулярна выконваліся патрабаванні адносна збору смецця і вывазу камунальных адходаў, звернута ўвага на нездавальняючае ўтрыманне надворных санітарных пабудоў. 16 рэкамендацый па выпраўленні парушэнняў накіравалі кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў, 7 інфармацыйных пісьмаў даслалі ў ведамствы, 3 – у органы ўлады. Пастаянна нагадвае санэпідслужба пра парадак і домаўладальнікам. Пры абследаванні 1254 падворкаў недахопы выявілі на 12. У полі зроку санітарнай службы знешні выгляд фасадаў дамоў, агародж, пустазелле і засмечанасць у дварах і грамадскіх месцах.


Праблемнай застаецца тэрыторыя за насенным ларком на міні-рынку, дзе пастаянны склад непатрэбнага. Ніколі няма парадку за “Плёсам”. Большай увагі патрабуе ўтрыманне прыдарожных канаў, якія вылучаюцца асаблівай забруджанасцю і нават прыбярэжнымі звалкамі па вуліцах Вакзальнай, 350-годдзя Міёр, Набярэжнай, Я. Коласа, прылеглая да моста па Ізварына. У кожнай свой гаспадар, толькі да справы рукі не даходзяць. Па-ранейшаму няма належнага парадку ля гаражных кааператываў. Адсюль не арганізаваны збор смецця, як вынік – незлічоныя груды непатрэбнага. Параслі пустазеллем невыкарыстоўваемыя і незабудаваныя ўчасткі. Старшыні кааператываў ігнаруюць прадпісанні, тым самым адмаўляючыся ісці на кантакт.


Масавай і дружнай уборкі патрабуюць могілкі па вуліцы Кірава. На стан святога месца наракала адна з жыхарак райцэнтра. Тут высокі бур’ян між магілкамі, а ў цэнтры ўтварыўся катлаван, куды без дакору сумлення зносяць смецце і рытуальныя адходы. Звалка нарастае як снежны ком, апаганьваючы памяць блізкіх і родных. І нікому справы няма.


Убраць і вывезці смецце вырашылі сумеснымі намаганнямі. 13 красавіка аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллё- ва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама паклікаў жыхароў райцэнтра на суботнік. Нягледзячы на тое, што далёка не ўсе магілкі забыты, ёсць каму іх даглядаць, на аб’яву, апублікаваную ў раённай газеце і ў сацыяльных сетках, ніхто не адгукнуўся. Працавалі вузкім колам супрацоўнікаў аддзела з далучэннем тэхнікі камунальнай службы. Прыйшла і грамадзянка, якая звярталася ў райвыканкам, са сваёй знаёмай. Але гэтых людскіх рэсурсаў не хапіла. Пад’язджалі пазней, толькі каб аднавіць кветкі на ўжо прыбраных грамадскімі актывістамі магілках.


Як звярнуў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, адносіны да памяці – яркі паказчык культуры насельніцтва. Утрымліваць месцы вечнага спачыну ў чысціні і парадку – святы абавязак кожнага, хто ходзіць па гэтай зямлі. Таму вырашана 25 мая правесці дадатковы суботнік. Родзічы пахаваных на могілках па вуліцы Кірава проста абавязаны ўзброіцца рабочым інвентаром і навесці парадак. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта