Встреча для старшеклассников в Миорском отделе загса
gazeta 23-05-2019, 08:00 674 ГрамадстваУтульны свет, дзе цябе прымаюць і любяць такім, які ты ёсць. Вось прыкмета сапраўднай і шчаслівай сям’і. Пра сямейныя каштоўнасці гаварылі ў аддзеле загса райвыканкама 15 мая. Прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і мерапрыемства прайшло па ініцыятыве супрацоўнікаў аддзела і раённага камітэта ГА “БРСМ”.
УДЗЕЛЬНІКІ сустрэчы – дзесяцікласнікі Міёрскай СШ № 2. Азнаёміліся з дзейнасцю аддзела загса, зазірнулі ў архіў, дзе захоўваюцца запісы актаў грамадзянскага стану, пачынаючы з 1944 года, даведаліся пра вясельныя традыцыі.
Начальнік аддзела Вольга Галімбоўская павіншавала гасцей з Міжнародным днём сям’і і падкрэсліла, што першая прыступка сямейнага жыцця – шлюб. Трэба забыцца на паняцце “грамадзянскі шлюб”, пад якім маюць на ўвазе сумеснае пражыванне без рэгістрацыі адносін. Гэта сужыцельства, у ім абодва бакі не маюць ні правоў, ні абавязкаў. У сям’і павінна быць юрыдычнае падмацаванне.
ПРА вясельныя традыцыі расказала галоўны спецыяліст Вольга Юнок. Народным абрадам і звычаям прысвечаны асобны стэнд з фотаздымкамі і ілюстрацыямі. Многія вясельныя завядзёнкі з даўніх часоў дайшлі да сучаснасці. Напрыклад, выкуп нявесты, абмен заручальнымі пярсцёнкамі, першы танец маладых. Падчас урачыстай рэгістрацыі шлюбу жаніх і нявеста становяцца на рушнік. Згодна з народным павер’ем, гэта азначае ўсё жыццё адно аднаго кахаць. Традыцыя першы дзень вяселля гуляць у нявесты, а другі – у жаніха ў наш час не прыжылася. З’яўляюцца новыя. Так, прагулка пасля рэгістрацыі шлюбу па міёрскай набярэжнай абяцае доўгае жыццё ў згодзе.
ВА ўрачыстай зале рэгістрацый ладзілі аматарскі кінатэатр. Школьнікам паказалі відэаролікі пра сямейны дабрабыт. Мала стварыць сям’ю, важна зрабіць яе шчаслівай. А гэта штодзённая праца. Сустрэць сваё каханне, быць шчаслівымі ў шлюбе і стаць годнымі бацькамі для сваіх дзяцей пажадала моладзі першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Вікторыя Пяткевіч.
Гутарку пра сакрэты сямейнага дабрабыту прадоўжылі за чаяпіццем з ласункамі.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.