Акция по предупреждению ДТП с участием водителей двухколесного транспорта

 Моташлем, бліжняе святло, аптымальная хуткасць Недысцыплінаваны матацыкліст у разы павышае рызыку ДТЗ. Акцыя па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам кіроўцаў двухколавага транспарта праходзіць з 17 па 23 мая.

КІРАВАЦЬ матацыклам неабходна ў зашпіленым моташлеме. Гэты галаўны ўбор абавязковы і для пасажыра. Каб быць заўважным для іншых удзельнікаў дарожнага руху, трэба ехаць з пастаянна ўключаным бліжнім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. Нельга перавышаць хуткасць. Трэба пазбягаць рызыкоўных манёўраў.

Абавязкова рэгістраваць транспартны сродак і своечасова праходзіць тэхагляд.

ЗА мінулы год у маі-чэрвені на тэрыторыі Віцебскай вобласці па віне матацыклістаў учынена восем ДТЗ. Тры чалавекі загінулі, шэсць траўмаваны. У пяці выпадках кіроўцы знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА,

часова выконваючы абавязкі

начальніка аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.