У красавіку ў раёне зарэгістравана нараджэнне трох хлопчыкаў і сямі дзяўчынак. Першынец адзін. Па чацвёра – другія і трэція ў сем’ях, адно дзіця –чацвёртае. Па-за шлюбам нарадзілася трое дзяцей.
У аддзеле загса запісаны Ульяна Кліпацкая, Мікіта Юршэвіч, Варвара Анціпава, Анастасія Масла, Аляксандр Галавач, Елізавета Рубанік.
Дзісенскім гарадскім і сельвыканкамамі зарэгістраваны: Максім Радзішэвіч, Маргарыта Мароз, Елізавета Рубніковіч, Марыя Анташок.
Віншуем бацькоў і жадаем дзеткам расці здаровымі і шчаслівымі!
Шлюб узялі чатыры пары. Рэгістрацыі адбыліся ў аддзеле загса райвыканкама. Складзены два запісы акта аб скасаванні шлюбу. Па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса скасаваны тры шлюбы.
Памерла 27 чалавек – 11 мужчын і 16 жанчын. З іх чатыры працаздольнага ўзросту.
Фота для ілюстрацыі.
Вольга ЮНОК,
галоўны спецыяліст
аддзела загса.