Авторизация
 

У медыйным асяродку вобласці ўручаны заслужаныя ўзнагароды. Сярод адзначаных — "МН"

 Мікалай Шарснёў назваў прэсу асноўным памочнікам дзяржавы, правадніком паміж уладай і народам. Пажадаў журналістам друкаваных СМІ і тэлеканалаў, каб толькі мацнела сувязь з падпісчыкамі і гледачамі.

На ўрачыстым прыёме з нагоды Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі кіраўнік вобласці Мікалай Шарснёў заўважыў, што журналісты, паліграфісты, паштавікі, сувязісты аб’яднаны агульнай справай. “Вы прымаеце ўдзел у фарміраванні сацыяльнага настрою людзей, стварэнні іміджу свайго рэгіёну, вобласці ў маштабах краіны, вобраза Беларусі за мяжой. А гэта вялікая адказнасць перад грамадствам і дзяржавай”.

Старшыня аблвыканкама адзначыў, што ў медыйным асяродку вобласці сфарміравана моцная прафесійная каманда. Асноўныя рысы журналістаў у ёй – веды і інтэлект, сумленне і прыстойнасць, аб’ектыўнасць і праўдзівасць. Для кіраўніка вобласці важна бачыць у асобе журналістаў канструктыўна настроеных памочнікаў, якія здольны асвяціць рэальнае становішча спраў на месцах. “Ваша пазіцыя павінна заключацца ў тым, каб не ўтойваць недахопы, а выяўляць іх, адлюстроўваць прычыны, шляхі вырашэння”, – адзначыў Мікалай Мікалаевіч. Па такім прынцыпе працуе большасць рэдакцый.


У наш час для медыяпрасторы характэрна тэндэнцыя пераразмеркавання інфармацыйнага ўплыву ад традыцыйнага СМІ на карысць сеткавых рэсурсаў і сацыяльных каналаў. Калі інтэрнэт мае пэўныя перавагі ў аператыўнасці, то ўвагу газет неабходна звярнуць на якасную аўтарскую аналітыку. Журналісты павінны выступаць не проста ілюстратарамі жыцця, а зазіраць у глыбіню таго, што адбываецца навокал. У тым дапамагае мастацка-публіцыстычны жанр. Важна нарошчваць узровень падачы матэрыялу як са змястоўнага пункту погляду, так і з тэхнічнага. Падтрымаць цікавасць да перыядычнага выдання ў чытачоў розных узростаў і настрояў дапаможа толькі ўсё самае якаснае, цікавае і дасканала выверанае.


 Пытанні занятасці насельніцтва, пошукі аптымальных рашэнняў павышэння эфектыўнасці вытворчасцей, якаснага правядзення сельскагаспадарчых сезонных кампаній, развіццё прадпрымальніцтва, выхаванне здаровых звычак, мясцовая ініцыятыва заўсёды ў фокусе ўвагі.


Гераічныя падзеі і лёсы становяцца цудоўнай асновай у выхаванні патрыятызму, любові да Айчыны. Рэгіянальныя СМІ актыўна падключыліся да рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”, знаходзяць новыя падыходы ў асвятленні тэмы. Не менш важная інфармацыйная нагода – ІІ Еўрапейскія гульні. У Год малой радзімы газеты і тэлеканалы актыўна асвятляюць, як прыгажэюць гарады і вёскі, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, развіваецца прадпрымальніцтва і сялянскія гаспадаркі, ствараюцца новыя прадпрыемствы, абнаўляюцца аб’екты сацыяльнай сферы. Яшчэ гэта тэма заклікае журналістаў пагля- дзець больш пільна на праблемы населеных пунктаў, невялікіх гарадоў.
На новы ўзровень павінна выйсці ўзаемадзеянне ідэалогіі і эканомікі. Кожны элемент вялікага вытворчага ланцужка неабходна пралічыць, выверыць, каб атрымаўся фінансава-эканамічны эфект. Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што па выніках мінулага года 20 з 24 дзяржаўных газет вобласці выйшлі на прыбытковую работу.


Захоўваюць стабільнае становішча тыпаграфіі вобласці. Па выніках работы рост аб’ёму вытворчасці ў фактычных цэнах да ўзроўню 2017 года склаў 115,5 %. Развівацца немагчыма без мадэрнізацыі, асваення новых відаў прадукцыі і паслуг. Гэта мае дачыненне да работнікаў Віцебскаблсаюздруку, паштавікоў. У наш час жыхары з 17 краін свету могуць набыць тавары беларускіх вытворцаў і па каналах паштовай сувязі. Віцебскі філіял “Белтэлекам” стварыў разгалінаваную сетку тэлекамунікацый і прадастаўляе больш за 80 відаў паслуг. Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 776 кіламетраў валаконна-аптычных ліній сувязі. Нездарма па выніках працоўнага спаборніцтва за мінулы год калектыў прадпрыемства занесены на абласную Дошку гонару.


 Напярэдадні сустрэчы падвялі вынікі абласнога конкурсу друкаваных СМІ на прэмію імя Францыска Скарыны і электронных – на прэмію “Віцязь”. На творчае спаборніцтва прадставілі 45 работ. Лепшымі газетамі названы “Віцьбічы” і “Міёрскія навіны”. Наш калектыў адзначаны за новыя падыходы ў стварэнні газетнага кантэнта, высокую культуру афармлення выдання, публіцыстычнасць і глыбіню асвятлення тэм сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, цесную сувязь з падпісчыкамі, захаванне стабільнага тыражу. У ліку лепшых названы праекты “Улада для народа”, “Спецыяльны рэпартаж”, “Там, дзе твае карані”.


Калегі з “Браслаўскай звязды” атрымалі дыплом лаўрэата за крэатыўныя праекты “Без гальштука”, “Апанент”, “Прыемнага апетыту”. З фотакарэспандэнтаў вылучаны Дзяніс Лешчык з газеты “Наваполацк сёння”. Найлепшы малады журналіст працуе ў бешанковіцкім раённым выданні “Зара”, а найбольш якасны інтэрнэт-рэсурс выпускаюць у рэдакцыі докшыцкай газеты “Родныя вытокі”.


Калектывы ТРК “Віцебск”, “Паставы ТВ” і Чашніцкага радыё сталі лаўрэтамі конкурсу электронных СМІ на прэмію “Віцязь”.
Сёлета калектыў “Міёрскіх навін” узнагароджаны дыпломам лаўрэата і ў конкурсе друкаваных СМІ “Залатая літара”, заснавальнік якога Міністэрства інфармацыі. Яго ўдзельнікі – рэспубліканскія, абласныя, гарадскія і раённыя СМІ, а таксама інфармацыйныя агенцтвы. На суд журы прадставілі больш за 330 работ. Прыемна, што ў гэтай масе заўважаны старанні і міёрскіх карэспандэнтаў у намінацыі “Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця”. 

На здымку: калектыў рэдакцыі "Міёрскія навіны" і ўзнагароды.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта