Авторизация
 

Сотні разоў Жанна СЦЕФАНОВІЧ чула дзіцячы плач

 Сотні разоў Жанна СЦЕФАНОВІЧ чула дзіцячы плач. Ён азначаў, што маленькі чалавечак з’явіўся на свет. “Ішла на працу – калені дрыжалі. Мне яшчэ не было 20 год, а я адказвала за два жыцці – маці і дзіцяці”, – прыгадвае Жанна Уладзіміраўна першыя дні на рабоце. Амаль тры дзясяткі год яна працуе ў акушэрскім аддзяленні райбальніцы. Заўважае, што з вопытам яшчэ больш узрастае адказнасць за будучых маці і нованароджаных. 

ЗА руку з бабуляй крочыць трохгадовы Мацвей. Прыехаў з Мінска пагасцяваць. “О, вось гэта раддом,” – заўважае хлопчык, калі падыходзім да новага будынка цэнтральнай раённай бальніцы. Ён ужо быў на бабулінай рабоце.

  
– Узяла водпуск на тыдзень, але трэба з дакументацыяй папрацаваць, – гаворыць Жанна Уладзіміраўна. – У старшай акушэркі шмат работы з паперамі. Яшчэ ў мае абавязкі ўваходзіць кантроль за работай медперсаналу.
У кабінеце Мацвей прымаецца лічыць на калькулятары, а мы працягваем размову.


– Унучок з’явіўся на свет у Міёрах 4 верасня 2015 года. Дачка спецыяльна прыехала з Мінска. На родах я прысутнічала, але за дзвярыма. Цяжка быць акушэркай, калі парадзіха – твая дачушка, – расказвае субяседніца.

  
МІЖ ТЫМ у медыцыну Жанну Сцефановіч прывяло жаданне вылечыць дзядулю і бабулю. Шмат часу право- дзіла з імі ў роднай вёсцы Пруды Туркоўскага сельсавета. Калі занядужалі, марыла, што стане доктарам. Атрымалася па-іншаму. Пасля 10 класа Туркоўскай школы паступіла ў Полацкае медвучылішча на спецыяльнасць “Акушэрская справа”. Праз тры гады – у 1991-ым – прыехала праца- ваць па размеркаванні ў Міёры. 7 сакавіка, на чацвёрты рабочы дзень, самастойна прымала роды.

  
– Жанчына нараджала пятае дзіця. Прайшло без ускладненняў. Дзяўчынку назвалі Алінай, – успамінае Жанна Уладзіміраўна. – Цяпер на родах прысутнічаюць урачы – акушэр-гінеколаг і педыятр. Раней жа – толькі акушэрка і медсястра. Урача выклікалі ў складаных выпадках. Нашымі інструментамі былі рукі і вушы. Як б’ецца дзіцячае сэрца ў жываце маці, слухалі праз спецыяльную трубачку. Іншай апаратуры не мелі.

  
Цяпер у распараджэнні супрацоўнікаў акушэрскага аддзялення кувез для догляду неданошаных дзетак, рэанімацыйная ўстаноўка для нованароджаных, кіслародная ўстаноўка і іншая сучасная апаратура. У 2018-м тут нарадзілася 98 немаўлят. Няшмат, калі параўнаць з пачаткам 90-х. Тады ў год прымалі па 400 – 500 родаў.


ДЗЕЦІ Жанны Уладзіміраўны – Анастасія і Дзмітрый – таксама нарадзіліся ў Міёрах. Дачка скончыла Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт і БДУ, дзе вывучала англійскую мову. Працуе ў замежнай фірме рэдактарам інтэрнэт-рэсурса. Сын стаў медработнікам. Быў фельчарам на ФАПе ў Слабадзе. Пройдзе курсы масажыста ў Оршы і вернецца ў міёрскую бальніцу. Год таму стварыў сям’ю. Жонка Валерыя прыехала за мужам з Наваполацка ў наш райцэнтр, працуе медсястрой у паліклініцы.


Родныя Жанны Сцефановіч ведаюць, на які дзень календара прыпадае яе прафесійнае свята. Штогод дораць падарункі. Сама абавязкова віншуе калег.


– Вельмі ўдзячна маім настаўнікам у прафесіі. Многаму навучылася ў акушэркі Таццяны Антонаўны Дзергачовай. Дарэчы, 5 мая разам з прафесійным святам яна адзначае дзень нараджэння. Шмат гадоў адпрацавала разам з загадчыцай акушэрскага аддзялення Людмілай Васільеўнай Жук, урачом акушэрам-гінеколагам Таццянай Мікалаеўнай Гарбачовай, – расказвае Жанна Уладзіміраўна. – Цяпер у калектыве акушэрскага аддзялення 16 супрацоўнікаў. З чатырох акушэрак тры маюць вышэйшую катэгорыю.


НАРАДЖЭННЕ дзіцяці – працэс складаны, часам непрадказальны. Як адзначыла старшая акушэрка, першыя роды доўжацца да дзесяці гадзін. У гэты час парадзіха пад пастаянным наглядам медыкаў. Акрамя псіхалагічнай падтрымкі і неабходных працэдур Жанна Уладзіміраўна нагадвае будучым маці пра Божую дапамогу і раіць маліцца.


– Верыць у Бога мяне з маленства вучылі дзядуля і бабуля. З верай іду па жыцці. Кожны год перад Вялікаднем бяру на тыдзень водпуск, каб наведваць службы ў храме. А на ўсяночную па традыцыі едзем у царку ў Грыгаравічы, куды хадзіла ў дзяцінстве, – расказвае субяседніца. – Кажуць, дзяцей дае Бог. Гэта сапраўды так. Ён ведае, каму, калі і колькі падарыць немаўлятак.


ПЕРШЫЯ рукі, у якія трапляе дзіця ў гэтым свеце, – рукі акушэркі. Яны павінны быць клапатлівымі, надзейнымі і ўмелымі. Таму на першым месцы для Жанны Сцефановіч была і застаецца практыка. Яна не бывае залішняй. Нават калі за плячыма багаты вопыт. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта