Авторизация
 

Дзяжурства ля кіёска “Белсаюздруку” ў Міёрах

 Красворды, “Сваты”, “Аргументы и факты”, “Друг пенсионера”… Наш карэспандэнт падзяжурыла ля кіёска “Белсаюздруку” і даведалася, якую перыёдыку чытаюць міярчане. 

Месцам для назіранняў выбрала кіёск № 2 на Камуністычнай. Сама тут пастаянны пакупнік. На цэнтральнай вуліцы райцэнтра ажыўлены рух на працягу дня. Прахожыя прыпыняюцца ля сіне-белай гандлёвай кропкі. Адны разглядаюць часопісы на вітрынах, іншыя шукаюць свежыя нумары любімых выданняў.

Водар друкаваных старонак

ПРАЦАВАЦЬ у газетным кіёску – ідэальны занятак для тых, хто любіць спакой і чытанне. Доўгія чэргі за перыёдыкай не цягнуцца. Расставіў раніцай свежыя нумары па вітрынах, расклеіў цэннікі, і можна пагартаць газеты і часопісы. Каб ведаць, пра што пішуць, і падказаць пакупнікам выданне на іх густ.


– Цікавяцца рознай перыёдыкай, – заўважае прадавец Галіна Лабунька. – Найбольш папулярныя красворды, сканворды і да таго падобныя задачкі для мозга. Займаюць тры вітрыны і хутка разыходзяцца. Не затрымліваюцца “СБ. Беларусь Сегодня”, “Аргументы и факты”, “Комсомольская правда”. Цікавяцца раённай газетай, асабліва суботнім нумарам. На кіёск толькі два экзэмпляры. Хто першы паспее, таму і дастанецца. Вось сёння адзін нумар ужо купілі.


ЗАСТАЛА прадаўца за раскладаннем новых паступленняў. Разам з “Міёрскімі навінамі” ў аўторак атрымалі часопісы “Сваты на даче”, “Цветок”, “Красивая и счастливая”. Усяго 20 найменняў розных па тэматыцы выданняў. Гэта не самая вялікая лічба. Напрыклад, па чацвяргах іх за 60. Галіне Мікалаеўне пашанцавала больш, чым яе калегам. Адміністрацыя Міёрскага падраздзялення Віцебскага філіяла РУП “Белсаюздрук”, куды штораніцы ходзяць за газетамі і часопісамі, знаходзіцца ў суседнім будынку. Там жа і кабінеты работнікаў Міёрскага сельсавета, дзе Галіна Лабунька да заслужанага адпачынку працавала кіраўніком спраў.


– Уладкавалася ў кіёск у лістападзе мінулага года. Стала сумна дома, шукала падпрацоўку. Даведалася, што прадавец Алена Палякова збіраецца ў водпуск па доглядзе за дзіцяці. Пацікавілася, ці можна яе замяніць, – расказвае субяседніца. – Тыдзень хадзіла на вучобу. Галоўнае – навучыцца працаваць з прыборамі на касе. Куды пакласці тыя ці іншыя газеты і часопісы, запомніла хутка. Ёсць планаграма выкладкі, якой неабходна прытрымлівацца. Не трэба весці дакументацыю і пісаць шмат папер. Толькі справаздачы па дэкадах і месяцах.
Пах свежай перыёдыкі ўлоўліваеш нават на вуліцы. Галіна Мікалаеўна кажа, што ўжо не адчувае яго. Стаў звыклым.


 “Бабушкин компот”, верталёт і мыльныя пузыры

КІЁСКІ Белсаюздруку па звычцы называем газетнымі, хоць гэта не зусім так. Асартымент тавараў  шырэй. Канцылярскія прылады, ласункі да чаю, кава ў пакеціках, касметыка, пасцельная бялізна, цацкі. Што карыстаецца попытам? Давайце падслухаем.
– Дайце мятную жвачку. Не, лепш клубнічную.


***
– Добры дзень. А ці ёсць маленькія каляндарыкі?
– Апошнім часам не паступалі.


***
– Добры дзень. Што вам?
– Калі ласка, судоку за 88 капеек. Тое, што пастаянна бяру.


***
– “Бабушкин компот. Добавка” пяты нумар дайце, калі ласка.
– Ёсць толькі чацвёрты.
– А “Лёд тронулся” свежы выпуск прыйшоў?
(Прыведзены назвы часопісаў з красвордамі).


***
– Цукар, калі ласка.
– Адзін пачак?
– Так.


***
– Калі ласка, “Друг пенсионера”. А раёнка за суботу ёсць?
– Не, толькі сённяшняя.
– Тады давайце свежую.


***
– Часопіс з красвордамі падкажыце.
– Вось гэты паглядзіце. Падыдзе?
– А ў мяне такі нумар быў.
– Вось новы часопіс “Тётя Соня”. Не бралі раней?
– Ён тонкі. Хутка скончыцца.

***
МІЯРЧАНЕ Сяргей і Марына Матэленкі прыйшлі ў кіёск парадаваць старэйшага сыночка. Купілі верталёт і мыльныя пузыры.
– З якой нагоды падарунак? Можа быць, у хлопчыка дзень нараджэння? – цікаўлюся ў бацькоў.
– Ды не. Проста так.
З радасцю ўручаю пакупку маленькаму аматару тэхнікі.
– Беларускія цацкі якасныя, доўга праслужаць, – заўважае прадавец. – Лялек таксама хутка разбіраюць. Адна засталася.

На любы густ

ВЫВУЧАЮ стракатыя часопісы на вітрынах.

Выстраіліся ў радок “Секретная история”, “Русская история”, “Военная история”, “Тайны СССР”, “Все загадки мира”, “Тайны ХХ века”. Па-суседстве з імі “Садовод и огородник”, “Моя прекрасная дача”, “Полезные советы для дачника”. Асобна размешчаны выданні для дзяцей – “Непоседа”, “Саша и Маша”, “Фантазёры”. Ёсць перыёдыка для рукадзельніц, модніц і кулінарак. Вабяць позірк жаночыя часопісы “Красивая и счастливая”, “Домашний”, “Гаспадыня”.


Па словах Галіны Мікалаеўны, амаль у кожнага выдання ёсць свой чытач і мала што застаецца незапатрабаваным.
СВЕЖЫ нумар “Планеты” ў продаж яшчэ не паступіў, таму прашу “Биографию” і, разлічыўшыся, развітваюся з прадаўцом. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта