Авторизация
 

Ля сядзібнага комплексу Святаполк-Мірскіх у Каменполлі праведзены суботнік

 На мінулым тыдні камянпольеўцы разам з міёрскімі добраахвотнікамі сустрэліся на суботніку. Прыбіралі тэрыторыю ля сядзібнага комплексу Святаполк-Мірскіх і былых панскіх канюшняў.

 За некалькі дзён да суботніка вучні сярэдняй школы № 2 добраўпарадкавалі брацкія могілкі, што знаходзяцца побач. Выграблі лісце, вынеслі смецце. Ідэю прыбраць тэрыторыю сядзібы прапанавалі мясцовыя дзеці. Для кожнага з іх гэтая зямля – родны дом.


Папрасілі дарослых дапамагчы. Звярнуліся да сям’і Богуш, паклікалі і мяне. Узяў з сабой сякеру, граблі, пілу. Патэлефанавалі старшыні Перабродскага сельсавета. Віктар Дзеравянчык падзякаваў за ініцыятыву і арганізаваў прычэп для вывазу смецця, фарбы для агароджы брацкіх могілкаў.


 Нягледзячы на спёку, дзеці на ўборцы актыўнічалі. Са старэйшых найбольш цяжкую працу ўзялі Кацярына і Юрый Богушы, Мікалай Радзішэвіч і я. Мужчыны высякалі кустоўе і насілі смецце. Кацярына фарбавала агароджу ля абеліска. Дзеці завіхаліся з граблямі ў парку.


 Прыбралі прылеглую тэрыторыю сядзібы. Высеклі лазняк вакол былой канюшні і вынеслі смецце ў прычэп. Мэта акцыі – навесці парадак для будучых наведвальнікаў – дасягнута.


– Сядзіба – наша турыстычная каштоўнасць, тут павінна быць чыста, – гаварылі дзеці.
Прыемна, што ў Год малой радзімы менавіта моладзь ініцыявала неабходную справу. Вырашылі праводзіць акцыю штогод. Пасля таго, як прычэп напоўніўся смеццем, сфатаграфаваліся на памяць.


Вялікі дзякуй Кацярыне і Юрыю Богушам, Марыі Паўлаўне Валеўка, Мікалаю Радзішэвічу, Ксеніі Афанасьевай, Івану і Максіму Матэленкам, Анастасіі і Аліне Валеўкам, Карыне і Іллі Шокелям, Уладзіславу Скавародку, Арцёму і Юрыю Харбакам, Багдану Александровічу.

Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 867
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 779
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 394
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 324
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 100
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 678
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 655
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта