Авторизация
 

На Міёршчыне прайшоў Кірмаш вакансій

 На мінулым тыдні на Міёршчыне прайшоў Кірмаш вакансій для беспрацоўных і шукаючых работу. Прадстаўнікі металапракатнага завода, ДРБУ-203, ПМК-55, райаграсэрвісу, Дзісенскага лясгасу, ПМС і сельскіх гаспадарак раёна прапанавалі каля 130 вакансій, з іх 105 – па рабочых спецыяльнасцях.

Краіна адчувае дэфіцыт кваліфікаваных працоўных рэсурсаў. Між тым на Міёршчыне маюць афіцыйны статус беспрацоўнага і стаяць на ўліку ў службе занятасці толькі 15 чалавек.


Кірмаш вакансій зацікавіў 24 чалавек. Наймальнікі перагаварылі з імі, растлумачылі сітуацыю на рынку працы. 11 кансультацый правялі спецыялісты службы занятасці, чатыры – прадстаўнікі падатковай інспекцыі і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы.


Па выніках субяседаванняў папярэдне дамовіліся аб працаўладкаванні 13 чалавек. Найбольш карысталася попытам вакансія вартаўніка. Некаторыя беспрацоўныя будуць заняты на часовых работах.


Акрамя прамога працаўладкавання вяліся кансультацыі па мерах садзеяння занятасці. Праінфармавалі саіскальнікаў пра магчымасць перасялення ў сельскую мясцовасць з далейшым працаўладкаваннем і адкрыццё ўласнай справы.

Фота для ілюстрацыі.
Ігар ШВЕЦ, начальнік

аддзела занятасці насельніцтва
і сацыяльна-працоўных адносін.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта