Авторизация
 

Быць даступнымі і адкрытымі для людзей

 У разліку на 10 тысяч насельніцтва колькасць зваротаў жыхароў раёна склала 157, пры сярэднеабласным паказчыку 229. Работу органаў мясцовага кіравання і самакіравання па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 2 “Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва” прааналізавалі ў мінулую пятніцу на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Гэта дзейсны спосаб вызначыць яе якасць і прыняць меры па паляпшэнні.

Скаргі ўзнікаюць тады, калі людзі не могуць своечасова вырашыць жыццёвыя праблемы. Звяртаюцца і пішуць у розныя інстанцыі, аднак, бывае, сутыкаюцца з валакітай. Са спадзяваннем аператыўна разабрацца тэлефануюць на гарачую лінію райвыканкама. Летась ёй скарысталіся 30 грамадзян, узнялі 31 пытанне. Па інфармацыі кіраўніка спраў Валерыя Драба, гэта найвышэйшая лічба за сем гадоў, а ў параўнанні з 2017-ым яна падвоілася. Найбольш прэтэнзій да дарожнай гаспадаркі. Наракалі на электра- і водазабеспячэнне, гандлёвае абслугоўванне, аварыйныя дрэвы, не задавольваў разлік за здадзенае малако, узнімаліся пытанні вывазу смецця і аплаты за яго.


У выніку 18 просьб задаволілі, па сямі далі растлумачэнні, шэсць аказаліся неабгрунтаванымі. Апраўдаліся і спадзяванні грамадзян атрымаць адказы ў максімальна кароткія тэрміны. Так, 68 % зваротаў разгледзелі на працягу 10 дзён, 23 % – да 15, 9 % – да 30 дзён. Па пяць званкоў паступіла з Павяцкага і Завуццеўскага сельсаветаў, з астатніх па адным. З Дзісны не звярталіся.


Згодна з патрабаваннямі Дырэктывы № 2, створаны ўмовы, пры якіх грамадзяне і юрыдычныя асобы затрачваюць мінімум часу і сіл на звароты ў дзяржаўныя органы. Летась кіраўніцтва райвыканкама і структурных падраздзяленняў правяло 85 прамых ліній, паступілі 62 званкі, што на 15 % менш мінулагодняга. Зноў у лідарах звароты, звязаныя з дарожнай гаспадаркай, далей у рэйтынгу жыллёва-камунальная тэматыка, пытанні аграпрамысловага комплексу, гандлю і паслуг. 24 просьбы задаволілі, па сямі атрымалі растлумачэнні, столькі ж прызналі неабгрунтаванымі. Тры пытанні на кантролі ў райвыканкаме, у тым ліку ўладкаванне пешаходнага пераходу ля дома № 46 па Камуністычнай у райцэнтры, пад’езду да могілак у Васіленках Мікалаёўскага сельсавета, добраўпарадкаванне берага возера Снегі. Найбольш зваротаў паступіла ад жыхароў Міёрскага сельсавета, пры гэтым непасрэдна да яго старшыні звярнуўся адзін. Па чатыры званкі прынялі Мікалаёўскі і Перабродскі сельсаветы. Да кіраўніцтва райвыканкама не звярталіся.


Летась у выканаўчыя і распарадчыя органы ад грамадзян паступіў 421 зварот (на 10 % менш, чым у 2017-ым). У райвыканкам, з улікам упраўленняў і аддзелаў, надзеленых правам юрыдычнай асобы, адрасавалі 313. Часцей звяртаюцца ў РАУС, ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.


Упершыню за сем гадоў пераважаюць звароты да кіраўніцтва райвыканкама – 161. Яны ўтрымлівалі 232 пытанні, якіх таксама ў параўнанні з 2017-ым годам паболела. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі накіравалі 13 зваротаў па 21 пункце. Выказваюцца ў вуснай і пісьмовай формах, дасылаюць электронныя лісты. І тут пераважаюць праблемы па дарожнай тэматыцы, нямала па землеўладкаванні і землекарыстанні, архітэктуры і горадабудаўніцтве, адукацыі. У той жа час паменела заўваг да дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па жыллёвым заканадаўстве.


У ліку зваротаў 14 калектыўных, адзін з якіх у складзе звыш 30 заяўнікоў. З 19 акрэсленых праблем дзве просьбы задаволены, адна на кантролі.


Наогул, з адрасаваных у райвыканкам 225 пытанняў 53 вырашаны, на 69 дадзены растлумачэнні, у 83 адмовілі, тры накіравалі па кампетэнцыі, 17 па шэрагу прычын пакінулі без разгляду, 9 знаходзяцца на працяглым кантролі. На 11 (37,5 %) павялічылася колькасць паўторных зваротаў. З 15 абгрунтаванымі прызнаны тры пытанні.


Летась з Адміністрацыі Прэзідэнта і аблвыканкама ў Міёрскі райвыканкам паступілі 13 зваротаў жыхароў раёна па 20 пытаннях. Часам вышэйшыя інстанцыі паскараюць працэс задавольвання просьб грамадзян, якіх не пачулі на месцы. Іншы раз у сельвыканкамах адкладваюць вырашэнне праблем ці недасканала вывучаюць іх абставіны. Як у выпадку льготнай катэгорыі грамадзян, якія знайшлі адказы на пытанні толькі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.


Трэба быць даступнымі і адкрытымі для людзей. Станоўчаму выніку работы з імі спрыяе як паляпшэнне жыццезабеспячэння, так і наладжаная сістэма ўзаемадзеяння. Створаны належныя ўмовы для стасункаў з кіраўніцтвам раёна. За мінулы год арганізавалі 88 асабістых прыёмаў, 21 з якіх праводзіў старшыня райвыканкама. Да яго звярнуліся 24 чалавекі. Большасць атрымалі неабходныя адказы і растлумачэнні. Апраўдала сябе практыка выязных прыёмаў. Летась падчас іх са сваімі праблемамі звярнуліся 28 грамадзян, 10 з якіх выслухаў старшыня.


Формамі ўзаемадзеяння з людзьмі падзялілася старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава. Летась яна правяла 22 прыёмы грамадзян, 8 выязных, падчас якіх звярнуліся 5 чалавек. На прамыя лініі патэлефанавалі восем жыхароў раёна. Звароты разгледжаны ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін. Старшыні мясцовых саветаў таксама сустракаюцца з людзьмі, выслухоўваюць іх праблемы па тэлефоне. 1154 асабістыя прыёмы правялі дэпутаты райсавета, да іх звярнуліся 272 выбаршчыкі, агучылі 266 пытанняў. Усе атрымалі станоўчы адказ.
Звыш 500 сустрэч арганізавалі ў акрузе, у тым ліку 343 з выбаршчыкамі па месцы жыхарства, 205 – у працоўных калектывах. Дзеляцца набалелым і падчас Дзён інфармавання і Дзён сельсавета. Грамадзян хвалявалі праблемы добраўпарадкавання, вулічнага асвятлення, рамонту вуліц і дарог, развіцця і падтрымкі асабістых гаспадарак, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлёвага абслугоўвання.

Патрабавальнасць жыхароў раёна да прадстаўнічай улады расце. І галоўныя крытэрыі, якімі кіруюцца дэпутаты, – законнасць, адкрытасць.


Як вынік: сістэма работы са зваротамі грамадзян у раёне сфарміравалася і эфектыўна працуе. Аднак, калі паступаюць скаргі, значыць, ёсць і праблемы. Людзей трэба слухаць і чуць, звярнуў увагу старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, але не быць галаслоўнымі ў сваіх абяцаннях, дзесьці спрацоўваць на апераджэнне. 

Фота для ілюстрацыі.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Именины 16 апреля 2021
Никита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта