Авторизация
 

У Міёрах абмянялі крышкі на саджанцы маліны

 Куратар праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” Вольга БАЙКОВА разам з міёрскімі валанцёрамі сустракалі наведвальнікаў ля кінатэатра. Абменьвалі крышкі на саджанцы маліны, частавалі дамашняй выпечкай і малінавым варэннем. На экапляцоўку завіталі 44 чалавекі. Саджанцаў хапіла ўсім.

 

ЭКАПЛЯЦОЎКА зацікавіла і дзяцей, і дарослых. Прыходзілі сем’ямі.
– Пра акцыю даведаліся з раённай газеты і вырашылі з дачушкамі прагуляцца сюды, – гаворыць міярчанка Наталля Цюрына. – Старэйшая Аліна вучыцца ў шостым класе, малодшай Ксеніі два гады. Крышкі збіраем усе разам, складаем дома ў асобны пакецік.


Ніводная крышачка не трапляе ў сметніцу ў сям’і Равецкіх. Мама Зінаіда прыйшла на экапляцоўку з дачушкай-першакласніцай Сашай і сынам Кірылам, якому хутка тры гады. Расказвае, што пачалі збіраць крышкі, як толькі даведаліся аб праекце. Гэта справа сямейная. Тата Аляксандр працуе ў санаторыі “Расінка” і часта вяртаецца дадому з крышкамі. Дачушка іх мые, вядзе падлік і адносіць у школу. У іх класе спаборнічаюць у зборы крышак, Саша імкнецца быць сярод лідараў.


АД спартшколы камандзіравалі на экапляцоўку Вольгу Катышаву. Заўважае, што крышкі збіраюць усім калектывам. Нямала іх знаходзяць на тэрыторыі ўстановы, на гарадскім стадыёне. Саджанцы маліны Вольга збіралася падзяліць паміж калегамі.


– А я саджанцы бабулі ў вёску завязу, – гаворыць васьмікласніца СШ № 3 імя Я. Томкі Арына Найдзёнак. – Крышкі збіраю пастаянна, складаю іх дома ў асобную каробку, затым нясу ў школу.


Юнак на веласіпедзе пацікавіўся, колькі трэба здаць крышак на адзін саджанец. Даведаўшыся, што хопіць і адной, паехаў і хутка вярнуўся з невялікім пакецікам з рознакаляровымі крышачкамі.


КУРАТАР праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” па Міёрскім раёне Вольга Байкова падводзіць вынік:
– На экапляцоўцы сабралі 28,5 кілаграмаў крышачак. Асобна перадалі другасную сыравіну з будучага металапракатнага завода. Усяго крышачны запас Міёрскага раёна павялічыўся з 260 да 297 кілаграм. Вялікі дзякуй за дапамогу ў арганізацыі экапляцоўкі міёрскім валанцёрам Максіму Дзяменцьву, Лізе Протас, Паўлу Фаміну, кафэ “Карамель”. Асобныя словы ўдзячнасці Міхаілу Каснарэвічу за дастаўку саджанцаў з Мінска. Працягнем разам рабіць добрую справу. 

28,5 кілаграма крышачак сабралі ў Міёрах на экапляцоўцы ў мінулую суботу.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта