Авторизация
 

Правілы паводзін кіроўцам двухколавага транспарта нагадаюць 26 красавіка

 Паспяхова здаць іспыты – яшчэ не азначае быць выдатным вадзіцелем. Дарога беражэ асцярожных, уважлівых і дысцыплінаваных. Правілы паводзін кіроўцам двухколавага транспарта нагадаюць 26 красавіка. Пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Колаў менш – небяспекі больш”. Мерапрыемства скіравана на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў, мапедыстаў, матацыклістаў.

Сыну споўнілася 16 гадоў. Хоча ездзіць на матацыкле. Як атрымаць правы?

 

Адказвае начальнік міжраённай рэгістрацыйна-экзаменацыйнай групы аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС Анатоль МІЛТО.

 

– Матацыклы падзяляюцца на дзве катэгорыі – А1 і А. Адрознівае іх аб’ём рухавіка. Для катэгорыі А1 – да 125 сантыметраў кубічных, для А – звыш 125.

З 16 год можна кіраваць матацыклам катэгорыі А1. Каб атрымаць права на кіраванне, трэба здаць тэарэтычны і практычны экзамены. Рыхтуюцца да іх самастойна. Практыкавацца ў навыках кіравання дазволена толькі на аўтадроме. У Міёрах ён знаходзіцца на вуліцы Гагарына за адміністрацыйным будынкам аддзялення аховы. Жыхары сельскай мясцовасці могуць выбраць месцам навучання агароджаную тэрыторыю, дзе няма пешаходаў, веласіпедыстаў і транспартных сродкаў. Можна трэніравацца ва ўласным двары, калі пражываеце ў асобным доме і хапае месца на тэрыторыі.

Матацыклам катэгорыі А дазволена кіраваць толькі з 18-і. Пры наяўнасці двух гадоў стажу на катэгорыі А1, правы атрымаеце аўтаматычна. У іншым выпадку трэба прайсці навучанне. У зоне абслугоўвання нашай МРЭГ гэтым займаюцца Шаркаўшчынска-Міёрская і Браслаўская аўташколы.

Асобна трэба сказаць пра мапеды. Гэта катэгорыя АМ. Такімі транспартнымі сродкамі можна кіраваць з 16 гадоў. Трэба паспяхова здаць толькі тэарэтычны экзамен. Калі маюцца правы катэгорыі А, В і іншых вышэйшых катэгорый, на мапедзе можна ехаць смела без дадатковых іспытаў.

МОТАТРАНСПАРТ папулярны сярод маладых людзей. Як расказаў Анатоль Мілто, штотыднёва ў міжраённую рэгістрацыйна-экзаменацыйную групу звяртаецца да дзесяці будучых матацыклістаў. У большасці гэта юнакі, якім толькі споўнілася 16 гадоў.

Фота для ілюстрацыі.

Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта